Свет

Малдова абвясціла персонамі нон грата трох супрацоўнікаў расійскага пасольства

Улады Малдовы 31 сакавіка абвясцілі трох супрацоўнікаў расійскага пасольства ў Кішынёве персонамі нон грата. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні малдаўскага Міністэрства замежных спраў.

Пасольства Расіі ў Кішынёве

«Рашэнне малдаўскіх уладаў грунтуецца на дакладных доказах дзейнасці, якая супярэчыць дыпламатычнаму статусу на тэрыторыі Рэспублікі Малдова. Дыпламаты павінны пакінуць краіну», — гаворыцца ў паведамленні.

Прычын высылкі супрацоўнікаў расійскага дыппрадстаўніцтва ў МЗС Малдовы не ўдакладнілі. Расійскае МЗС заявіла, што на такія дзеянні Кішынёва будзе «адказ».

Напярэдадні мясцовае выданне NewsMaker са спасылкай на малдаўскую Службу бяспекі і інфармацыі паведамляла, што малдаўскі дэпутат Аляксандр Несцяроўскі, якога прысудзілі да 12 гадоў пазбаўлення волі па справе аб незаконным фінансаванні прарасійскай партыі «Шор», пры дапамозе расійскіх дыпламатаў апынуўся на тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі11

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Усе навіны →
Усе навіны

Да Дажынак выпусцілі 100‑кілаграмовы глазураваны сырок ФОТАФАКТ3

Што пакажуць у Купалаўскім тэатры ў новым сезоне?2

Ноччу беларусы стаялі ў чэргах, каб набыць у А1 тэхніку з вялікай зніжкай. Цяпер ёй завалены «Куфар»34

З-за памылкі штучнага інтэлекту ЗША ледзь не пачалі ваенную аперацыю супраць кітайскага судна4

У Меліціны Станюты прайшоў дзявочнік у Варшаве14

Трамп заявіў, што ягоны сын верне расійскаму алігарху грошы за вясельныя вечарыны9

22‑гадовы «Сімпсан» з Бабруйска пратрымаўся на вайне супраць Украіны тры месяцы. Але вынік як ва ўсіх4

Ці павінны беларусы несці адказнасць за вайну? Новае апытанне настрояў украінцаў29

ЗША і Данія абвясцілі аб пагадненні па Грэнландыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі11

Украінцы ўдарылі па Маскве рознымі ракетамі і дронамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць