Грамадства3333

Рыторыка Зяленскага адносна Беларусі змянілася: «Нягледзячы на прапаганду, беларусы змагаюцца. 70% беларусаў супраць Расіі»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, выступаючы ў эфіры італьянскага тэлеканала Rai 1 у праграме Porta a Porta, заявіў, што не лічыць Беларусь часткай Расіі і што «беларусы працягваюць змагацца за свабоду».

Фота: AP

Уладзімір Зяленскі падчас свайго візіту ў Італію выказаўся пра сваё стаўленне да Беларусі і ўсяго, што там адбываецца.

У эфіры першаму каналу італьянскага тэлебачання Rai 1 13 мая Зяленскі заявіў, што «Беларусь — гэта не Расія» і што беларускі народ працягвае барацьбу за сваю свабоду і каштоўнасці.

«Спадар прэзідэнт, вы лічыце, што Беларусь страчана? Гэтая краіна разам з Расіяй? Ці там можа нешта змяніцца?» — спыталіся італьянскія журналісты.

«Я не лічу, што Беларусь — гэта Расія. Расія робіць усё, каб зрабіць з Беларусі Расію… Нават не так, яны іх не паважаюць… Каб зрабіць яе часткай Расіі, каб там усім кіраваць, узброенымі сіламі… бо ў іх там у многіх інстытутах ужо ёсць свае людзі, якія кіруюць тымі ці іншымі працэсамі. Але людзі, больш за 70% людзей, насельніцтва Беларусі, яны сёння супраць Расіі, яны супраць вайны, яны спачуваюць Украіне», — адказаў Уладзімір Зяленскі.

— І гэта ўжо вялікая розніца. Нягледзячы на інфармацыйную палітыку [афіцыйнага Мінска], беларусы змагаюцца. Яны змагаюцца. Гэта цяжка, калі па тэлебачанні, у інтэрнэце, у газетах кажуць, што Расія — твой брат, а Украіна — вораг. Складана жыць у гэтым наратыве, але яны змагаюцца, і я лічу, што беларускае грамадства застанецца незалежным, — заявіў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі выказаў упэўненасць, што беларускае грамадства абароніць сваю свабоду выбару і незалежнасць.

«Гэта складана, гэта таксама вайна, у іх няма ахвяр, але ёсць страчаныя людзі, якім прамылі мазгі. Гэта таксама вайна, таксама вайна за незалежнасць, за свабоду слова, свабоду выбару. Гэта вялікая вайна за тыя самыя каштоўнасці. Таму яны разумеюць, што яны могуць быць наступнымі, людзі выразна там разумеюць. Яны, Малдова або краіны Балтыі — хто наступны? Яны змагаюцца, ім цяжка», — заявіў Зяленскі.

Што Зяленскі казаў раней?

Нагадаем, што яшчэ ў самым пачатку вайны Зяленскі звяртаўся да беларускага народа ў дзень так званага «рэферэндуму аб змене Канстытуцыі Беларусі» з заклікам «зрабіць правільны выбар і не быць разам з агрэсарам».

Але пасля «рэферэндуму», які чакана прайшоў рэпрэсіўна і не ўлічваў меркавання беларускага народа, украінскае кіраўніцтва стала прытрымлівацца наратыву, што беларусы нібыта змірыліся са сваёй доляй і не з'яўляюцца чымсьці суб'ектным.

Самай яскравай праявай падобнай думкі былі словы Зяленскага ў сакавіку мінулага года.

«Калі мы можам скончыць вайну, а Аляксандр Рыгоравіч будзе адчуваць ад гэтага, што ён зноў у доме гаспадар, ды на здароўе. Мне, шчыра кажучы, усё роўна. Гэта ўвогуле выбар беларусаў, а дакладна не наш», — сказаў тады прэзідэнт Украіны.

Гэты наратыў асабліва ўмацаваўся пасля таго, як украінская армія здолела вызваліць паўночную частку сваёй краіны ад расійскай акупацыі і аднавіць кантроль над мяжой з Беларуссю. Афіцыйны Кіеў імкнуўся не дапусціць паўторнага ўварвання расіян з тэрыторыі Беларусі і таму стараўся не правакаваць Лукашэнку, убіваючы клін паміж ім і Крамлём.

Гэтая тактыка таксама падахвочвала наўмыснае пазбяганне афіцыйных кантактаў з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і Святланай Ціханоўскай у прыватнасці. Украінскае кіраўніцтва тлумачыла гэтае ігнараванне тым, што беларусы «не надта актыўныя ў сваім жаданні публічна супрацьстаяць рэжымам Лукашэнкі і Пуціна». Лукашэнку ж, у сваю чаргу, Кіеў дэманстратыўна хваліў за яго адмову ўдзельнічаць у вайне напрамую.

Але ўсё пачало мяняцца пасля паспяховай дыверсіі ў Мачулішчах, калі беларусы змаглі пашкодзіць расійскі суперкаштоўны самалёт А-50, які каардынаваў расійскія ракетныя атакі з Беларусі па тэрыторыі Украіны. Тады ў Кіеве ўпершыню пачалі адзначаць асобную і важную ролю «беларускіх партызан».

Смеласці ў беларускім пытанні ўкраінцам, магчыма, таксама дадалі вялікія вайсковыя пастаўкі Захаду і шматлікія няўдачы Расіі на фронце. Украіна стала больш упэўненай у сваёй перамозе і ў надзейнасці сваёй абароны. 

Рыторыка Зяленскага ў адносінах да Беларусі стала паступова мяняцца на карысць дэмакратычнай беларускай грамадзянскай супольнасці, што пачало выражацца ў адпаведных згадках падчас афіцыйных публічных заяў. 

Так, у красавіку падчас візіту ў Варшаву прэзідэнт Украіны ўпершыню з пачатку вайны заявіў, што «свабода абавязкова прыйдзе ў Беларусь», чым сарваў бурныя апладысменты публікі.

Каментары33

  • Петро
    14.05.2023
    Дзякуй. Добра. 
  • Жыве Беларусь! Слава Украiне!
    14.05.2023
    Нарэшьце! Лепш хоць цяпер , чым нiколi!

    Лукашэнка аккупант i здраднiк!

    Жыве Беларусь! Слава Украiне!
  • Арэстовіч з-пад Вільні
    14.05.2023
    На жаль, Зяленскі памыляецца. Беларусы падставяць азадак і схіляць галаву перад адвольным тыранам, які прыйдзе пасля лукашэнкі. Сам пуцін гэта будзе ці нейкі іншы гаўляйтар, не важна. 2020-ты год прадэманстраваў, што сярэднестатыстычны беларус можа не падтрымліваць тэрор і палітыку так званай "афіцыйнай улады", але нічым ахвяраваць ён не гатовы. У нядзелю на пратэст, а ў панядзелак зноў на рабскую працу... Што да падтрымкі Украіны, то сумняюся, што гэты паказчык дасягае 70%. Бо ў Беларусі, як ні дзіўна, мала хто блізка ўспрымае падзеі ў гэтай краіне. Нават жыхары Гомельшчыны, якая мяжуе з Украінай, і да вайны не дужа ездзілі ва Украіну, а вось у РФ ездзілі часцей. Такі вось дзіўны парадокс. "Вы толькі мяне не чапайце з вашай вайной - і добра", - думае тыповы беларус. Беларусы мараць, каб усё неяк само ўладкавалася - і з вайной, і з тэрорам унутры Беларусі.

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Спектакль ад Лукашэнкі: Баскаў у бомберы «СССР», Сямёныч і «ўнучка Леніна» ВІДЭА16

Памілавалі яшчэ 31 палітвязня5

WSJ падзялілася дэталямі плана Трампа наконт вайны ва Украіне32

Пустыя рамы ў залах. У Мастацкім музеі навочна паказалі драматычныя страты беларускага мастацтва ў час вайны4

На таргі выставілі дзве запраўкі, якія належалі Юрыю Чыжу

Прапагандысткі перад Лукашэнкам білі дровы патэльнямі ВІДЭА9

«Львоў нашмат больш бяспечны за Тэль-Авіў». Украіна хоча аднавіць палёты са сваіх аэрапортаў ужо ў студзені1

«Мінск нагадвае савецкі гарнізонны гарадок». Як прапануюць замяніць царскія і камуністычныя назвы ў сталіцы?16

Польшча цягам найбліжэйшых трох дзён установіць на мяжы з Беларуссю ўмацаванні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА27

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →