Грамадства66

Як можна заданаціць і падтрымаць палітвязняў: спіс арганізацый

Сабралі спіс ініцыятыў, з дапамогай якіх можна быць карыснымі для нашых герояў. Звярніце ўвагу: не варта данаціць з картак беларускіх банкаў.

Dissidentby

Калі не хочаце складанасцей, а жадаеце проста зрабіць добрую справу, звярніце ўвагу на гэтую ініцыятыву. Dissidentby дапамагае збіраць перадачы і пасылкі ў месцы зняволення, а таксама знаходзіць грошы для пераводу на асабісты рахунак палітвязняў. Ініцыятыва таксама збірае інфармацыю пра палітвязняў і даводзіць яе да грамадскасці.

Зручны спосаб ахвяраваць — падпіска на Patreon ініцыятывы, таксама можна перавесці грошы па рэквізітах з іх сайта. А можна яшчэ і атрымаць за сваю дапамогу натхняльны мерч ад Dissidentby: для гэтага аформіце праз сайт (акно «Агульны збор») аднаразовы перавод ініцыятыве на суму ад 15 даляраў ці еўра.

Politzek.me

Гэты праект штаба Бабарыкі пачынаўся як месца, дзе можна знайсці гісторыю палітвязня, даведацца пра яго месцазнаходжанне і абраць спосаб, як гэтага вязня падтрымаць. З цягам часу на сайце politzek.me з'явіўся канструктар лістоў (на выпадак, калі вам цяжка прыдумляць лісты), падказкі па напісанні лістоў і іншых спосабах падтрымкі, а яшчэ сваё медыя Politzek Times.

Крыху больш за год таму каманда праекта запусціла яшчэ і старонку для данатаў. Праз сэрвіс Digital Solidarity (тут) можна ахвяраваць на збор перадач ці аплату паслуг адвакатаў для тых сямей палітвязняў, якія звяртаюцца ў politzek.me па такую дапамогу.

«Байсол»

Гэты фонд салідарнасці ўзнік пасля пачатку рэпрэсій 2020 года. Цяпер ён дапамагае рэпрэсаваным і пацярпелым ад рэжыму беларусам, у тым ліку сем'ям палітвязняў, падтрымлівае былых палітвязняў, украінскія ініцыятывы і актывістаў.

У «Байсола» ёсць некалькі збораў, звязаных з палітвязнямі, іх можна знайсці тут. Не можаце выбраць? Адзначым збор на тое, каб дзеці нашых герояў змаглі адпачыць гэтым летам, а таксама збор на дапамогу сем'ям былых палітвязняў з дзецьмі.

«Вясна» / Viasna

Вядучы беларускі праваабарончы цэнтр робіць неймаверна шмат для таго, каб гісторыі палітвязняў не атрымалася замаўчаць і каб свет, і самі беларусы перш за ўсё, пра іх не забылі. «Вясна» дакументуе парушэнні правоў чалавека, расказвае гісторыі палітвязняў і падказвае, як іх лепш за ўсё падтрымаць. Саміх вясноўцаў рэпрэсіі таксама не абышлі бокам: проста цяпер за кратамі знаходзіцца шасцёра прадстаўнікоў арганізацыі.

Калі жадаеце падтрымаць «Вясну», звярніце ўвагу на іх Patreon.

«Палітвязынка»

Журналістка Яўгенія Доўгая стварае некалькі праектаў, адзін з якіх — «Палітвязынка» — прысвечаны палітзняволеным беларускам. На старонцы праекта ў інстаграме Яўгенія расказвае гісторыі гэтых жанчын і факты з іх жыцця, а таксама збірае данаты на карысць беларускіх палітвязынак. Паўдзельнічаць можна праз Patreon. Або можна заданаціць палітвязынкам праз Paypal з пазнакай «бандэроль».

«Вольныя паштоўкі»

Актывісты гэтай ініцыятывы збіраюць малюнкі палітвязняў і размяшчаюць іх на паштоўках і іншым мерчы. Можна заданаціць ім праз «Байсол» і атрымаць у падарунак у залежнасці ад сумы ахвяравання паштоўкі, размалёўкі, кубак, шопер або цішотку. Усе ахвяраванні ідуць на карысць Dissidentby.

«Краіна для жыцця»

Гэты фонд распрацаваў праграму салідарнасці, якая дае магчымасць чалавеку ці арганізацыі стаць сябрам для сям'і палітвязня. У перыяд ад 3 да 12 месяцаў такі сябар мусіць кожны месяц падтрымліваць сям'ю на суму ад 100 еўра (але можна дамовіцца і на меншыя сумы). Анкета для тых, хто жадае паўдзельнічаць, знаходзіцца тут.

Таксама фонд мае сістэму данатаў, з якіх «Краіна для жыцця» выплачвае сем'ям палітвязняў па 300 еўра. Паўдзельнічаць можна тут.

Чым яшчэ дапамагчы

Калі па нейкіх прычынах не жадаеце данаціць, то заўсёды можна зрабіць перавод канкрэтнаму вязню, даслаць яму пасылку ці бандэроль, прынесці перадачу (загадзя прагледзьце тлумачалку ад «Вясны»).

Не варта недаацэньваць важнасць лістоў. Нават цяпер, калі іх перадаюць дужа рэдка, кожны лісточак звонку па-ранейшаму значыць для нашых герояў дужа шмат. Адрасы палітвязняў шукаем на сайтах «Вясны», politzek.me і dissidentby.com (вось спасылка на люстэрка апошняга).

Калі вязні яшчэ ў СІЗА, можна дасылаць ім тэлеграмы — вось падказкі. Нарэшце, калі вы ў бяспецы, рабіце рэпосты інфармацыі пра палітвязняў і расказвайце пра іх, гэта сапраўды вельмі важна. І прыходзьце на імпрэзы ў сувязі з Днём палітвязня, якія пройдуць па ўсім свеце.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Бл
    21.05.2023
    Данаць бяспечна, Вядома, можна і так, калі ёсць магчымасць. Але для таго, каб гэта было не нейкай кропляй у моры, а хоць бы часткова вырашала праблему, падтрымка мусіць быць сістэмнай. І тут без арганізацыі, якая б працэс накіроўвала і каардынавала, не абысціся.
  • Данаць бяспечна
    21.05.2023
    Бл, хай кожны сам для сябе вырашае, як дзейнічаць, я нічога нікому не навязваю. Але я не давяраю ніякім арганізацыям і сплю адносна спакойна, бо ведаю, што нідзе мае звесткі праз чужое раздзяўбайства ці здраду не будуць злітыя.
  • Бл
    21.05.2023
    Данаць бяспечна, Я сам практыкую два спосабы дапамогі - і той, пра які кажаце вы, і праз фонды. І не пярэчу, што дапамагаць людзям непасрэдна, без пасярэдніцтва арганізацый у многіх выпадках бывае і больш проста, і больш дарэчна. Усё залежыць ад абставін.

    Але гэта не адмяняе таго, што сапраўды шырокую, сістэмную дапамогі палітвязням ды іх сем'ям (і не толькі ім, натуральна) можна арганізаваць толькі збіраючы грошы мэтанакіравана і цэнтралізавана, і тут не абысціся без спецыялізаваных інстытуцый. Менавіта таму рэжым такія арганізацыі і крыміналізуе.

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»3

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА4

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

Беларус злавіў на «мыш» гіганцкага шчупака4

Лукашэнка: Гэта фэйк, што мы саджаем у два разы болей палітвязняў, чым выпускаем19

«Я не магу перадаць, наколькі ўсе тут любяць дзяцей». Беларуска расказала, як нараджала ў Аргенціне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»3

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць