Спорт88

Cirque du Soleil пракаментаваў наём падпісанта пралукашэнкаўскага ліста

Знакаміты канадскі цырк адказаў на запыт «Нашай Нівы» з просьбай пракаментаваць працу з беларускім батутыстам Уладзіславам Ганчаровым. Як стала вядома ў канцы мінулага тыдня, Ганчароў сышоў з нацыянальнай зборнай і прыняў прапанову працаваць у Cirque du Soleil.

Фота: noc.by

У сваім адказе прэс-служба цырка падкрэслівае шматкультурны і шматнацыянальны характар трупы.

«Cirque du Soleil Entertainment Group — гэта сусветная забаўляльная кампанія, якая штодня ладзіць выступы перад разнастайнай аўдыторыяй ва ўсім свеце і ў якой працуе міжнародны склад артыстаў з больш чым 80 краін. Як творчая кампанія, мы шчыра верым у адкрытасць, разнастайнасць, інклюзіўнасць і павагу. Гэтыя каштоўнасці кіруюць нашым узаемадзеяннем з артыстамі, супрацоўнікамі, партнёрамі і прыхільнікамі, і адлюстроўваюцца ва ўсіх нашых пастаноўках.

Мы таксама верым, што культура знаходзіцца па-за палітыкай і што мастацтва не мае геаграфічных межаў. Такім чынам, мы не засноўваем наш працэс выбару артыстаў на палітычных, рэлігійных або любых іншых поглядах нашых кандыдатаў, а толькі на іх майстэрстве, таленце і гісторыі выканання».

У Cirque du Soleil ужо некалькі гадоў працуе іншы беларус, былы спартовы гімнаст Сямён Букін, які за ўдзел у пратэстах адседзеў суткі і быў вымушаны пакінуць краіну.

Ліст у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі з'явіўся ў адказ на масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў 2020 года. Гэты ліст выкарыстоўваўся для апраўдання масавых рэпрэсій супраць іншадумцаў, якія суправаджаліся катаваннямі ў тым ліку арыштаваных спартоўцаў. За непадпісанне ліста не пагражалі рэпрэсіі, але непадпісанты гублялі працу і кантракты ў Беларусі. 

Ганчароў перабраўся ў ЗША недзе месяц таму, і цяпер працуе ў шоу Michael Jackson, ён знаходзіцца ў Лас-Вегасе.

Пры гэтым афіцыйная ідэалогія, якую адстойвалі падпісанты ліста, малюе краіны Захаду, і найперш ЗША, як маральна дэградаваныя і поўныя эканамічных праблем.

Уладзіслаў Ганчароў не прынёс прабачэння за падпісанне таго ліста і ніяк не каментаваў свой пераезд. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Гэтыя спартоўцы знайшлі сябе на дзяржТБ

Беларускага трэнера прызналі найлепшым у чэмпіянаце Кіпра

«Цырку ўсё роўна, хто ў ім працуе» — удзельнік Cirque du Soleil аб прыездзе Улада Ганчарова

Каментары8

  • Эюя
    23.05.2023
    Дык нармальны інклюзіўны адказ. Адразу відаць, спікер прайшоў інклюжн-брэйншторм і не павёўся на правыя выпады газеты з малюнкамі. Вось калі б Ганчароў падпісаў ліст супраць цысгендэраў і BLM, то гэта была б іншая справа, вось гэта парушэнне маральных нормаў. А ліст у падтрымку дыктатуры, - гэта цырку не цікава, гэтага няма ў лісце небяспечных тэм.
  • Хто не скача...
    24.05.2023
    Хай лепш там скача. Гэта не зашкварна, у адрозненне ад прыгоннай залежнасці ад чырвона-зялёнай "улады".
  • Белгород спит ?
    24.05.2023
    А тренер-лукашист в Польше хоккейного клуба ? Работает тихенько как не в чем не бывало , хотя не факт что про него спрашивали
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч6

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе матацыкліст рызыкнуў сваім жыццём, каб выратаваць хлопчыка4

Z-каналы адмаўляюць мініраванне Крымскага моста, гавораць пра ўдар падводным апаратам

Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і4

Памёр кампазітар Яўген Дога3

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч6

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць