Свет22

За атакай дронаў на Крэмль можа стаяць Украіна — NYT

У Вашынгтоне лічаць, што за атакай беспілотнікаў на Крэмль, якая адбылася ў пачатку мая, можа стаяць Украіна, піша New York Times са спасылкай на крыніцы ў Белым доме. Такія высновы амерыканская разведка зрабіла на аснове перахопаў паведамленняў расійскага і ўкраінскага бакоў.

Першапачаткова некаторыя амерыканскія чыноўнікі разглядалі атаку на Крэмль як інсцэніроўку Масквы, закліканую прывесці да эскалацыі канфлікту. Аднак потым ЗША перахапілі паведамленні, у якіх расійскія афіцыйныя асобы абмяркоўвалі інцыдэнт і вынікі папярэдняга расследавання. Як выявілася, расійскія ўлады былі здзіўлены атакай беспілотніка і вінавацілі ў тым, што адбылося, Украіну, піша Бі-бі-сі.

Аналагічным чынам высветлілася, што некаторыя ўкраінскія чыноўнікі схільныя лічыць атаку на Крэмль справай рук іх краіны, піша NYT.

Крыніцы ў ЗША падкрэсліваюць, што высновы амерыканскай разведкі — толькі здагадка. Дастатковых звестак аб дачыненні Украіны няма.

Выданне нагадвае, што ЗША — найбуйнейшы ў свеце пастаўшчык узбраенняў Украіне і падобныя інцыдэнты вельмі турбуюць адміністрацыю Джо Байдэна. У Белым доме асцерагаюцца, што яны могуць даць Расіі нагоду распаўсюдзіць вайну за межы Украіны.

Цяпер ЗША таксама вывучаюць абставіны ўварвання праўкраінскіх дыверсійных груп у Белгарадскую вобласць, што адбылося на гэтым тыдні.

Амерыканскія чыноўнікі лічаць, што гэта таксама магло быць акцыяй, спланаванай у Кіеве, нягледзячы на тое, што адказнасць за яе ўзялі на сябе добраахвотніцкія групоўкі.

Таксама ў ЗША дапускаюць, што Украіна датычная да забойства Дар'і Дугінай — дачкі расійскага ідэолага вайны Аляксандра Дугіна, якую ўзарвалі ў аўтамабілі ў жніўні мінулага года, як піша NYT.

Украінскія ўлады афіцыйна не бралі на сябе адказнасць за гэтыя атакі.

Каментары2

  • Рубам
    25.05.2023
    Да в любом военторге можно купить эти дроны
  • *
    25.05.2023
    Гэта адразу было зразумела
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць