Грамадства11

Выкладчыка катэхізіса Уладзіслава Беладзеда арыштавалі на 15 сутак

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска прайшло пасяджэнне па справе Уладзіслава Беладзеда, выкладчыка катэхізіса Мінскага Архікафедральнага сабора па арт. 19.11 КаАП (Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў), пра гэта піша «Хрысціянская візія».

Беладзед быў затрыманы 31 мая 2023 года. Паводле «Хрысціянскай візіі», ён падвергнуўся «бесчалавечнаму і зневажальнаму годнасць абыходжанню». Родныя на судзе звярнулі ўвагу на сляды збіцця.

Верніка прымусілі запісаць відэа, дзе ён выглядаў прыгнечана. У прапагандысцкім відэа пра яго выказваліся ў зневажальным тоне, прымушалі агаворваць сябе, а таксама дэманстравалі фота і відэа, скіраваныя на дыскрэдытацыю яго ў вачах вернікаў.

У папярэдніх паведамленнях Беладзеда называлі семінарыстам. Аднак курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі выступіла з адмысловай заявай, у якой зняпраўдзіла гэта.

У заяве таксама паведамлялася, што ў сувязі з распаўсюджанай інфармацыяй у сродках масавай камунікацыі, Курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачала кананічнае расследаванне.

Тыдзень таму пачаўся віток рэпрэсій супраць беларускіх святароў. Сярод затрыманых уніяцкі святар Алесь Шаўцоўксёндз Андрэй Кулік з Мёраў і ксёндз Вячаслаў Адамовіч з Мёрскага раёна. Пасля стала вядома, што Алесь Шаўцоў атрымаў 15 сутак арышту. 

Каментары1

  • mikola
    03.06.2023
    Skada. Spaczuvaiu ! Vytrymki  ! Dobra sto ni 15god dali !(D*jabal IH zabjary !) Kali nebudz USIO zmenica !

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot17

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

На «Гродна Азоце» адбыўся пазапланавы выкід аміяку

Учора ў Беларусі было +40°C1

Трамп забараніў у ЗША «нараджальны турызм» для асобных катэгорый1

Шквал, моцны вецер і град нарабілі бяды гэтай ноччу

Жаночы алкагалізм: чым ён розніцца ад мужчынскага і як да такіх жанчын ставіцца?13

Мінскім Шабанам прысвяцілі модную калекцыю: дзе купіць і што па цэнах?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома6

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць