Свет11

У СМІ паведамілі пра візіт «кадыраўцаў» у Грузію

Грузінскі апазіцыйны тэлеканал «Мтавары» апублікаваў відэакадры картэжу машын з расійскімі нумарамі, які заўважылі на аўтамагістралі паблізу вёскі Натахтары. Пазней у сацсетках апублікавалі фатаграфію тых самых машын, зробленую ў Батумі.

Карыстальнікі сацсетак пішуць пра візіт у Грузію «кадыраўцаў». Паведамляюць, што аўтамабіль з такімі ж нумарамі можна заўважыць у старым інстаграм-допісе бізнэсоўца Асланбека Ахметханава, піша «Рэха Каўказа».

Ахметханаў — уладальнік кампаніі «Поўдзень-нафта». У 2020 годзе яго асудзілі да года ўмоўна за незаконную банкаўскую дзейнасць. Крыніцы пацвердзілі сувязь Ахметханава са злачынным светам. Паведамлялі, што ён чачэнскі аўтарытэт па мянушцы Чорт.

У красавіку 2020 года кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, муфтый і высокапастаўленыя чыноўнікі рэспублікі прыехалі да Асланбека Ахметханава і адчыталі яго за распіццё спіртнога ў кампаніі жанчын. Ахметханаў папрасіў прабачэння ў эфіры дзяржаўнай тэлекампаніі.

У часе размовы з Ахметханавым Кадыраў запатрабаваў ад бізнэсоўца распавесці пра куплю нейкай зброі. Таксама Кадыраў нагадаў, як сын Ахметханава ўчыніў бойку падчас першынства Расіі па вольнай барацьбе.

Пакуль невядома, ці наведаў Грузію сам Ахметханаў. Грузінскія ўлады інфармацыю, якая абмяркоўваецца ў сацсетках і СМІ, пакуль не каментавалі.

Паводле інфармацыі «Мтавары», «кадыраўцы» знаходзіліся ў Грузіі цягам некалькіх дзён і ўжо пакінулі краіну праз грузіна-турэцкую мяжу.

Як піша сайт «Кавказ.Реаліі», пра магчымую паездку акружэння Рамзана Кадырава ў Турцыю таксама 31 мая заявілі ў чачэнскіх апазіцыйных тэлеграм-каналах. Праз дзень камандзір палка паліцыі імя Ахмата Кадырава Замід Чалаеў апублікаваў скрыншот пазначанага на карце гатэля Concorde De Luxe Resort у турэцкай Антальі, як мяркуецца, намякаючы на сваю прысутнасць там.

Каментары1

  • Ай
    05.06.2023
    Вот таким сейчас и открыта дорога в Грузию, правящая партия которой продалась рф. Походу кровавые деньги им не пахнут, от слова совсем
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто7

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Усе навіны →
Усе навіны

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў маі прадалі за 900 тысяч даляраў1

Беларуская кампанія Regula, сусветны лідар у галіне прыбораў па праверцы банкнот і дакументаў, разгортвае свой польскі бізнэс

У Прылуках пад Чарнігавам дрон трапіў у дом начальніка пажарнай часткі. Загінула ўся яго сям'я

У цэнтры Мінска зносяць вышку-глушылку, узведзеную яшчэ ў савецкія часы15

Новы Нюрнберг. Еўропа стварае Спецтрыбунал па вайне ва Украіне — ці змогуць асудзіць Лукашэнку?10

Маск пасварыўся з Трампам: прэзідэнт ЗША здзіўлены нападкамі мільярдэра4

Украінцы паразілі ўстаноўку «Іскандэр», што хацела нанесці ўдар па Кіеве3

Расійскія самалёты не знішчаныя, а пашкоджаныя падчас атакі, іх адновяць — намеснік міністра замежных спраў Расіі3

Авіякампаніі-лаўкосты хочуць прымусіць адмяніць даплату за чамадан у салоне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто7

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць