Усяго патроху66

Вы дакладна бачылі фільмы, якія пачыналіся з гэтай застаўкі. Іх здымае кінакампанія, якую заснаваў ураджэнец Беларусі

Кінакампанія Metro-Goldwyn-Mayer многім вядомая па льве на застаўцы. Яна была створаная ў 1924 годзе. Заснавальнікаў было двое: першы — Маркус Лоў, а другі — Луіс Барт Маер, які нарадзіўся ў Мінску ў габрэйскай сям’і. Нягледзячы на тое, што ён быў тагачасным селебрыціз, жыццё прадзюсара было ахутанае таямніцай. 

@nashaniva Перазаліў: расказваем гісторыю ўраджэнца Беларусі, які стаў адным з гігантаў кінаіндустрыі #беларусь #мінск #минск #навіны #беларускамоўнытыкток #тыкток #гісторыя #гісторыябеларусі #нашаніва ♬ оригинальный звук - Наша Ніва

Лазар Якаўлевіч Меір (так яго звалі пры нараджэнні) з’явіўся на свет ці то 4-га, ці то 12-га ліпеня 1884 або 1885 года. Ёсць таксама версія, што Лазар Меір нарадзіўся папраўдзе пад Кіевам. 

У першыя гады жыцця Лазара ў Расійскай імперыі ўчасціліся габрэйскія пагромы. Гэта стала адной з прычын, чаму сям’я Лазара пераехала ў ЗША, а потым у Канаду. Тады малому было каля двух гадоў. 

Луіс Маер і Джаан Кроўфард, 1953 год. Фота: Los Angeles Times, Los Angeles Times photographic archive, UCLA Library, Wikimedia Commons

У Канадзе сям’я цяпер ужо Луіса жыла нябедна. Больш за тое, сам хлопец пазней ажэніцца з дзяўчынай з багатай сям’і. Гэта дапаможа яму пачаць бізнэс: Луіс Маер пачне адкрываць кінатэатры і скора створыць найбуйнейшую сетку ў Новай Англіі. У 1914 годзе ён адкрые ўласную кінакампанію — ALCO. 

Праз 10 гадоў нью-ёркскі мільянер Маркус Лоў купіць кантрольныя пакеты акцый трох вядомых кінакампаній, у тым ліку і Маера, каб аб’яднаць іх у карпарацыю — Metro-Goldwyn-Mayer, або проста MGM. Самога Луіса мільянер Лоў зробіць віцэ-прэзідэнтам кінастудыі з неабмежаванымі паўнамоцтвамі. 

На працягу наступных 27 гадоў пад кіраўніцтвам ураджэнца Беларусі MGM будзе адной з самых буйных і паспяховых студый па вытворчасці поўнаметражных фільмаў. А эмблема фірмы — выява льва, што рыкае ў арэоле з кінастужкі, — стане вядомая аматарам кіно ва ўсім свеце. 

Больш цікавых відэа шукайце ў тыктоку «Нашай Нівы».

Каментары6

  • Ы
    08.06.2023
    Яму было два гады! ДВА ГАДЫ... якое значэнне мае дзе ён нарадзіўся. Ён цалкам амерыканец, а па крыві, прабачце, габрэй. Якое дачыненне гэта мае да Беларусі? Пры чым тут увогуле Беларусь, што яе ўзгадваюць побач з лога кінакампаніі. Як сказала б мая бабуля: "абышто" )))
  • **
    08.06.2023
    Ы, як прычым? яго продкі (бацькі) мелі сродкі, каб пераехаць за акіян і абаснавацца там. а адкуль яны мелі іх? дзе яны іх нажылі?
  • Молочник Тевье
    08.06.2023
    **, Рокфеллер спонсировал.

Цяпер чытаюць

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення18

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Усе навіны →
Усе навіны

Як часта ў беларусаў здараюцца інсульты?2

Памёр Валянцін Занковіч — адзін з аўтараў мемарыялу «Хатынь»

Украінская армія адышла ад Северска3

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ1

У дакументах па «справе Эпштэйна» знайшлі сляды буйных грашовых пераводаў у Мінск. Зноў усплыло імя Карыны Шуляк49

Правялі ўскрыццё цела Мікіты Мелказёрава18

40‑гадоваму Бычаку выдалі генеральскія пагоны14

У Баранавічах галоўную навагоднюю ёлку запальваў эльф на пажарнай драбіне ВІДЭА3

Фоты з Пецярбурга даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення18

ЗША перадалі Лукашэнку найноўшыя амерыканскія лекі для пахудзення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць