Свет

«Метадычкі не падвезлі». Крэмль вырашыў распавесці расіянам, што катастрофа на Кахоўскай ГЭС — не самая значная падзея

Расійскія дзяржканалы называюць сітуацыю ў Херсонскай вобласці «паводкай».

Эвакуацыя ў Херсонскай вобласці. 8 чэрвеня 2023 года

Дзяржаўныя і лаяльныя Крамлю СМІ не атрымлівалі ад Адміністрацыі прэзідэнта РФ выразных рэкамендацый па асвятленні катастрофы на Кахоўскай ГЭС (звычайна такія «метадычкі» з'яўляюцца амаль адразу пасля любых гучных падзей). Пра гэта «Медузе» распавялі дзве крыніцы ў буйных праўладных выданнях.

З іх слоў вядома, што прапагандыстам нават не паведамілі, што канкрэтна трэба называць у якасці прычыны разбурэння плаціны. «Педаліраваць не трэба, але не трэба і замоўчваць», — апісвае агульны падыход праўладных СМІ адзін з суразмоўцаў «Медузы».

Дзяржаўныя тэлеканалы і прапагандысцкія інтэрнэт-СМІ сапраўды разышліся ў ацэнках таго, што здарылася. Больш таго, часцей за ўсё галоўныя расійскія каналы нават не ставілі Кахоўскую ГЭС першай тэмай.

Напрыклад, у дзённым выпуску праграмы «Весті» (тэлеканал «Расія 1») 8 чэрвеня першым сюжэтам ішло паведамленне пра тое, як расійскія войскі нібыта «паспяхова адбіваюць» атакі УСУ. Затапленне Херсонскай вобласці ў праграме назвалі «паводкай, якая пачалася пасля ўкраінскага абстрэлу Кахоўскай плаціны». У вячэрнім выпуску «Вестей» гісторыя паўтарылася: спачатку катастрофу на ГЭС прызналі «варварскай акцыяй» Украіны, пасля чаго карэспандэнты праграмы абвясцілі, што ў Херсонскай вобласці — «паводка» (НТВ выкарыстоўвае тое ж слова).

У адным з выпускаў навін на Першым канале сюжэт пра катастрофу і зусім быў чацвёртым па ліку.

Яму папярэднічалі аповед пра Міжнародны форум міністраў адукацыі, навіны аб заходнім узбраенні, нібыта знішчаным на фронце, а таксама сюжэт пра затрыманне «кіеўскага агента» ў Данецку. На прычынах катастрофы Першы канал увагу асабліва не факусуе. ГЭС там называюць «атакаванай», але, як менавіта і хто яе атакаваў, не паведамляецца.

Усе дзяржаўныя каналы (а таксама прапагандысцкія інтэрнэт-СМІ) найбольшую ўвагу надаюць таму, як акупацыйныя ўлады нібыта паспяхова арганізавалі эвакуацыю жыхароў затопленых гарадоў і вёсак. Гэта не адпавядае рэчаіснасці.

«Медуза» распавядала, што ў рэальнасці расійскія чыноўнікі цалкам правалілі эвакуацыю і як мінімум у першыя суткі пасля катастрофы перашкаджалі тым, хто спрабаваў выратавацца сваімі сіламі.

Як падкрэслівае супрацоўнік дзяржаўнага выдання, гледачам і чытачам праўладных СМІ адначасова распавядалі, як «Расія ратуе і дапамагае», а «Украіна абстрэльвае тых, каму Расія дапамагае».

Крыніца «Медузы», блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта (менавіта там складаюцца так званыя метадычкі для праўладных СМІ), тлумачыць, што пакуль «напіраць на прычыны [катастрофы] немэтазгодна».

«Афіцыйна прэзідэнт указвае на Украіну, [міністр абароны РФ Сяргей] Шайгу кажа, што гэта зрабіла Украіна, Дзмітрый Пяскоў таксама робіць такія заявы. Гэтага дастаткова. А акцэнт лепш зрабіць на станоўчым, у тым ліку каб залішне не палохаць людзей. Стандартны механізм адпрацоўкі», — запэўнівае ён, называючы разбурэнне Кахоўскай ГЭС, «па сутнасці, прыроднай катастрофай».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч6

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідзе матацыкліст рызыкнуў сваім жыццём, каб выратаваць хлопчыка4

Z-каналы адмаўляюць мініраванне Крымскага моста, гавораць пра ўдар падводным апаратам

Пасол Турцыі ў Беларусі расказаў пра любімыя беларускія стравы ў іх сям'і4

Памёр кампазітар Яўген Дога3

У Мінску амаль перамаглі баршчэўнік Сасноўскага1

Украінцы падарвалі апору Крымскага моста. Але той устаяў15

Па Слуцку паўзуць чуткі пра забойства з расчлянёнкай. Вось што кажуць у міліцыі2

Кава з апельсінамі, мандарыны з кетчупам. Беларуска шакіруе знаёмых гастранамічнымі вычварэнствамі3

Пажыццёвае зняволенне вынеслі жыхару Віцебска за жорсткае забойства сваёй сужыцелькі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч6

Арыштаваны начальнік камітэта аховы здароўя Мінска Ігар Юркевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць