Выбух адбыўся каля 15-16-й гадзіны дня, калі праязджаў таварны цягнік. Пашкоджаныя чыгуначныя шляхі.
Кіраўнік анексаванага Крыма Сяргей Аксёнаў заявіў, што чыгуначнае палатно пашкоджанае ў Кіраўскім раёне Крыма. «Рух цягнікоў па ўчастку спынілі. Для пасажыраў арганізуюць трансфер аўтобусамі. Пацярпелых няма», — паведаміў Аксёнаў.
Выбух у Крыме адбыўся проста перад чыгуначным саставам, пра гэта піша тэлеграм-канала Baza. Машыніст лакаматыва, убачыўшы падрыў палатна, паспеў прымяніць экстраннае тармажэнне. Ад выбухной хвалі ў кабіне пасыпаліся шыбы, сам машыніст не пацярпеў.
Па інфармацыі тэлеграм-канала «112», раненні атрымалі двое рабочых — ад аскепкаў у выніку выбуху. Але ад шпіталізацыі яны адмовіліся.
Каментары