Усяго патроху1010

«У нейкім сэнсе я ашалеў». Мужчына набыў старое крэсла за 50 даляраў, а затым здолеў яго прадаць за 108 тысяч

Расказваем, як такое стала магчымым.

Блогер Джасцін Мілер і яго звычайнае крэсла за 100 тысяч даляраў. Фота: @miztermiller / TikTok

Блогер з Лос-Анджэлеса набыў на мясцовай інтэрнэт-барахолцы старое крэсла за 50 даляраў і здолеў яго прадаць за больш чым 100 тысяч даляраў. Пра гэта 8 чэрвеня паведаміла выданне Insider.

Яшчэ ў лютым 33-гадовы тыктокер Джасцін Мілер праводзіў час на інтэрнэт-платформе Facebook Marketplace, дапамагаючы свайму сябру рамантаваць і абсталёўваць дом. Менавіта на платформе ён і заўважыў вялікае старое крэсла незвычайнай формы.

«Я паглядзеў, напэўна, кожны эпізод Antiques Roadshow (брытанская праграма на канале ВВС, у якой знаўцы антыкварыяту падарожнічаюць па рэгіёнах Вялікабрытаніі і ацэньваюць мясцовы антыкварыят. — «НН»). Я не эксперт, але, здаецца, у мяне ёсць добры навык назіральнасці. Менавіта таму, калі я ўбачыў гэтае крэсла, то адразу падумаў, што яно сапраўды вельмі цікавае і каштоўнае», — распавёў Джасцін Мілер.

Па словах Мілера, хуткі пошук у Google выдаў «вар'яцкі высокія цэны» на падобную мэблю. Тады мужчына памчаўся набываць крэсла, але ўсё яшчэ не быў упэўнены, што гэтая рэч не ёсць усяго толькі падробкай.

Мілер напісаў супрацоўнікам аўкцыёну Sotheby’s (дзе потым і збіраўся прадаваць крэсла), якія ідэнтыфікавалі мэблю як рэдкі стул з высокай спінкай ад дацкага дызайнера мэблі Фрыца Хенігсена, які быў зроблены ў 1935 годзе са скуры і дубу. Магчыма, гэта быў адзін з 50 экзэмпляраў падобнай мэблі, якія ўвогуле былі зробленыя дацкім дызайнерам.

«Я заплаціў тады тры тысячы даляраў за капітальны рамонт крэсла і тысячу за дастаўку на аўкцыён Sotheby’s. Чакалася, што яго продаж прынясе ад 30 да 50 тысяч даляраў, але ў выніку крэсла было прададзена за 108 тысяч даляраў. Калі я пачуў канчатковую суму, то ў некаторым сэнсе ашалеў і сам сабе ўсклікнуў: «100 тысяч! За звычайнае крэсла!», — прыводзіць словы мужчыны выданне Insider.

З гэтай сумы Мілер разлічвае атрымаць 70 тысяч даляраў, якія ён патраціць у якасці першапачатковага ўзносу на куплю свайго ўласнага дома, але пры гэтым не перастане хадзіць на працу, а наадварот, будзе больш адказна падыходзіць да грошай і абавязкаў.

На гэты момант Джасцін усё яшчэ шукае розныя рэчы на Facebook, і цяпер яго сям'я і сябры не сумняваюцца ў яго метадах пошуку. Таксама мужчына працягвае здымаць пра гэта відэа ў тыктоку.

Каментары10

  • Ываі
    17.06.2023
    Яблоко от яблони....
  • Присцилла
    17.06.2023
    ну почему же уродское?
    ручки похожи на торчащие эрегированные мужские пенисы, а это скрытый символизм и в Лос-Анджелесе ценят такие вещи, историю, как в 30-годы завуалированно изображали запретное
  • или яблоня от яблока...
    17.06.2023
    торчащие эрегированные мужские пенисы,
    называются, если кратко, фаллосы
    почему бы не называть вещи своими именами, дагагая мая?

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові3

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты32

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

Каля Белавежскай пушчы ствараюць музычную трасу з песняй «Песняроў»

У мінскім заапарку правядуць фестываль агню. Кажуць, што жывёлы будуць у памяшканнях, таму ўсё нармальна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові3

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць