«Ён яшчэ і ззяе». У Нямеччыне знайшлі старажытны меч, выкаваны 3000 гадоў таму
Выраб такога мяча быў справай вельмі няпростай і патрабаваў асаблівага майстэрства, бо васьмігранную рукаяць выкавалі асобна.
Нямецкія археолагі абвясцілі, што знайшлі старажытны меч, які досыць добра захаваўся для артэфакта эпохі бронзавага веку, узрост якога перавышае 3000 гадоў, пра гэта піша Бі-бі-сі.
Бронзавы меч з васьміграннай рукаяццю, знойдзены ў старажытным пахаванні ў горадзе Нердлінген, быў выкаваны яшчэ ў канцы XIV стагоддзя да нашай эры.
Аднак захавалася старажытная прылада настолькі добра, што — як паведамляе Дзяржаўнае кіраванне аховы помнікаў Баварыі — «да гэтага часу практычна зіхаціць».
Меч, а таксама маса іншых бронзавых прадметаў прыкладна той жа эпохі былі пахаваныя разам з парэшткамі трох чалавек — мужчыны, жанчыны і хлопчыка.
Ці былі гэтыя трое сямейнікамі, археолагі пакуль не ўпэўненыя. А выключная рэдкасць падобнай знаходкі ставіць масу пытанняў аб паходжанні мяча.
Баварскія ўлады сцвярджаюць, што выраб такога мяча быў справай вельмі няпростай і патрабаваў асаблівага майстэрства, бо васьмігранную рукаяць відавочна выкавалі асобна, а затым прырабілі да ўжо гатовага ляза.
Па словах археолагаў, меч з Нердлінгена наўрад ці браў удзел у баях — аднак насіў яго ўладальнік відавочна акурат як халодную зброю, а не як цырыманіяльнае ўпрыгажэнне.
Каментары