Усяго патроху22

У Беларусі ёсць птушкі, якія ўжо цяпер выпраўляюцца ў вырай

Птушка пад назвай кулік-случок выпраўляецца на месцы зімоўкі ўжо ў канцы мая. Фактычна гэтыя кулікі прылятаюць да нас на месцы гнездавання толькі на два месяцы, а большую частку года праводзяць у Грэцыі і Ізраілі, пра гэта піша тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач».

Кулік-случок. Фота: Дзмітрый Іваноў, t.me/ptushkafota

Спачатку пакідаюць Беларусь самкі, адразу пасля вылуплівання птушанят.

Адметная рыса куліка-случка — чырвона-аранжавыя доўгія лапкі, таму па-іншаму гэтую птушку называюць «чырвананожка». Дзюба ў гэтай стройнай птушачкі таксама аранжавая, сярэдняй велічыні і на кончыку чорная.

У Беларусі гняздуецца каля 50 000 пар гэтага віду. Для гнездавання яны абіраюць адкрытыя балоты, тарфянікі, лугі і пашы.

А вось іншыя віды кулікоў якраз наадварот, толькі цяпер з Афрыкі і Заходняй Еўропы спяшаюцца на радзіму, у арктычную тундру. Там яшчэ снег і лёд, але пакуль яны даляцяць, павінны з’явіцца праталіны, дзе можна зрабіць гняздо.

Каментары2

  • Жвір
    19.06.2023
    І правільна робяць, у гэтым року восень будзе вельмі раньняй, халады надыйдуць імкліва й без затрымкі.
  • Вырай
    20.06.2023
    Ишь, смелые какие, а у первого спросили, можно ли улетать?

Цяпер чытаюць

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Атака беспілотнікаў на Падмаскоўе: двое загінулі, гарыць нафтабаза1

Трамп дапусціў знішчэнне двух буйных гарадоў ЗША падчас вайны з Іранам7

Сучасныя метады судовай экспертызы паказалі: першыя цары Егіпта маглі адпраўляцца ў замагільны свет не адны2

Украінскага дэпутата Ганчарэнку выключылі з фракцыі «Еўрапейская салідарнасць»10

Праўрадавыя сілы ў Емене заявілі пра вяртанне кантролю над Баб-эль-Мандэбскім пралівам4

«Украіна дае вам крылы». Ва ўкраінскіх Вайскова-марскіх сілах з'явілася беларуская спецрота7

Трамп: У росце цэн на бензін вінаватыя Украіна і амерыканскія дэмакраты14

Рубіа пра расійскія папярэджанні: Вырашаць, ці бяспечна нашым дыпламатам знаходзіцца ў Кіеве, мы будзем самі

У цэнтры Мінска закрываецца італьянскі рэстаран8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы11

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць