Ежа44

Як прыгатаваць бургер дома на патэльні

Гэта традыцыйны гамбургер з тонкай мясной катлетай і хрумсткай скарынкай па краях. Лепш за ўсё гатаваць яго на цяжкай, змазанай алеем ці тлушчам чыгуннай патэльні.

Burger
Фота: Getty Images

Каб прыгатаваць 4—8 порцый (у залежнасці ад таго, колькі катлет вы будзеце класці ў адну булку), вам спатрэбіцца:

  • кавалак масла,
  • каля 900 г ялавічнага фаршу — пажадана, каб у ім было не менш за 20 працэнтаў тлушчу,
  • соль і чорны перац,
  • 8 лустачак сыру (па жаданні),
  • 4 ці 8 мяккіх булачак для гамбургераў, злёгку падсмажаных,
  • лісце салаты, нарэзаныя памідоры і прыправы па жаданні.

Як гатаваць:

  1. Пакладзіце масла на вялікую чыгунную патэльню ці патэльню з нержавеючай сталі і пастаўце на сярэдні агонь. Акуратна падзяліце ялавічны фарш на 8 невялікіх частак па 100 г кожная і яшчэ больш акуратна зрабіце з яго шарыкі вышынёй каля 5 см.
  2. Зрабіце моцны агонь і пакладзіце палову шарыкаў на патэльню на дастатковай адлегласці адзін ад аднаго. Выкарыстоўваючы цвёрдую металічную лапатку, націсніце на кожны шарык, каб выйшла катлета дыяметрам каля 10 см і таўшчынёй каля 1,2 см. Прыпраўце соллю і перцам.
  3. Смажце, пакуль катлета не падпячэцца, крыху менш за 2 хвіліны. Потым, выкарыстоўваючы лапатку, асцярожна перавярніце катлеты. Калі дадаяце сыр, то пакладзіце яго лустачкі на мяса.
  4. Працягвайце смажыць, пакуль катлета не будзе гатовая, прыкладна хвіліну ці трохі даўжэй. Зніміце катлеты з патэльні і пакладзіце на булачкі (падаваць дзве катлеты ў адной булачцы — таксама варыянт). Пакладзіце зверху свежыя памідоры і салату і накрыйце другой часткай булачак.

Чытайце яшчэ:

Ці розняцца бургеры з «Макаў» у Беларусі, Літве, Польшчы і Грузіі? Памералі з лінейкай

«Бургер Кінг» прэзентаваў гамбургер у стылі мультфільма «Чалавек-павук: Павуцінне сусветаў»

Тэфтэлі пад сырам — проста і шалёна смачна

Каментары4

  • Яем
    25.06.2023
    Вось чаму пра лапатку, якой я павінен раздушыць шарыкі на катлеты напісана, а пра лінейку, якой я павінен памераць таўшчыню і дыяметр катлеты не(.
  • дочка Максима Дизайнера
    25.06.2023
    якая укус
    няшка
    хачю
  • Малюнкі
    26.06.2023
    Малюнкі, малюнкі патрэбныя

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты паказалі палітзняволенага журналіста «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка6

Дарадца прэзідэнта Літвы: Паездкі беларусаў на радзіму і назад выглядаюць падазрона12

У Лос-Анджэлесе, дзе тыдзень змагаюцца з пажарамі, чакаюць ураганны вецер. Згарэла як палова Мінска7

Лукашэнка даручыў новаму кіраўніку МАРГ вывучыць савецкі вопыт у гандлі9

Адстаўных міністраў рассылаюць па краінах СНД6

Прызначылі двух міністраў1

«Я адчула палёгку». Жонка экс-каліноўца Верамейчыка пракаментавала зліў перапіскі Кабанчука26

Праз санкцыі продажы новых аўто ў Беларусі рэкордныя за апошнія пяць гадоў5

У БДМУ забаранілі адпачынкі і пераздачы да выбараў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля

Галоўнае
Усе навіны →