Усяго патроху11

У Белавежскай пушчы знайшлі яшчэ адну рэдкую расліну — сібірскі касач

Палявыя даследаванні ў паўночнай частцы пушчы, на тэрыторыі Броўскага лясніцтва, прынеслі навукоўцам прыемную знаходку — новае месца, дзе расце сібірскі касач, як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».

Касач сібірскі, як рэдкі знікаючы від, з 1982 года быў уключаны ў Чырвоную кнігу БССР, а пазней — ва ўсе выданні Чырвонай кнігі Рэспублікі Беларусь.

Хоць касачы распаўсюджаныя па ўсёй умеранай зоне, у Белавежскай пушчы сібірскі касач сустракаецца даволі рэдка. За ўсю гісторыю батанічных даследаванняў у пушчанскіх лясах было зарэгістравана толькі 8 месцаў яго росту.

Выяўленая папуляцыя віду даволі буйная, плошча яе складае каля 500 м², а колькасць экзэмпляраў перавышае 200.

Гэтае месца росту месціцца па перыметры невялікага ляснога балотца па ўскрайку хваёва-бярозава-яловага лесу. 

Каментары1

  • mikola
    22.06.2023
    Znou znaisli ni to sto treba  !

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю3

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing5

Беларуская чыгунка паказала новыя пасажырскія вагоны ў фірмовым стылі8

Беларус прайшоў больш за 100 кіламетраў дзеля хворай дзяўчынкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу2

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць