Грамадства

За «знявагу вайскоўца» 2 гады калоніі прызначылі жыхару Пружан, які адбываў «хімію»

У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня за «знявагу вайскоўца» да двух гадоў калоніі і 100 базавых велічынь штрафу (3700 рублёў) асудзілі 29-гадовага Сяргея Кемежа, які адбываў тэрмін на «хіміі». Мужчыну судзілі паводле артыкула 369 КК (знявага прадстаўніка ўлады). 

Такі прысуд вынес Ігар Кашко па прапанове пракурора Мікіты Мысліўца, піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачання, у снежні 2021 года Сяргей Кемеж «пасля таго, як прачытаў інфармацыю ў дэструктыўных групах сацыяльнай сеткі «УКантакце», размясціў у дачыненні да камандзіра адной з вайсковых часцей абразлівы каментар».

Сцвярджаецца, што ён быў зарэгістраваны пад несапраўдным імем і выкарыстоўваў VPN, але яго ўсё роўна ідэнтыфікавалі.

Сяргея Кемежа ўжо судзілі ў верасні 2021 года за тое, што 25 студзеня 2021 года пад навіной аб прысудзе за абразу камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, ён напісаў зняважлівы каментар пра гэтага міліцыянта. Справа разглядалася ў судзе Пружанскага раёна ў верасні 2021 года паводле арт. 369, ч. 1 арт. 208 КК. Суддзя Вадзім Мазоль прызначыў мужчыну два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову («хімія»), а таксама 3000 рублёў маральнай шкоды. Абвінавацілі Сяргея Кемежа і ў вымагальніцтве ў жонкі былога аднагрупніка, за гэта таксама прысудзілі 2 гады «хіміі». Агулам мужчыну асудзілі да 2 гадоў 6 месяцаў «хіміі».

У верасні 2022 года Сяргея ўключылі ў «спіс экстрэмістаў» з паметкай, што ён адбывае пакаранне. Сяргей Кемеж адбываў тэрмін на «хіміі».

22 чэрвеня Сяргею споўнілася 29 гадоў.

Падтрымайце вязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Сяргей Вітальевіч Кемеж.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея18

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць