У Мінабароны Расіі заявілі, што ў піцэрыі ў Краматорску, якую атакавалі «Іскандэрам» 27 чэрвеня, нібыта быў пункт часовай дыслакацыі асабовага складу 56-й мотапяхотнай брыгады УСУ.
У ведамстве без ніякіх пацвярджэнняў сваёй інфармацыі заявілі, што загінулі два генералы і да 50 афіцэраў УСУ.
Па апошніх даных украінскага боку, у Краматорску загінулі 12 чалавек, пацярпелі 60. Сярод загінулых — дзеці.
Раней расійскае вайсковае ведамства неаднаразова распаўсюджвала хлуслівую інфармацыю, спрабуючы апраўдацца за ўдары па цывільных аб’ектах.
Каментары