Свет44

Парламенцкая асамблея АБСЕ назвала Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму

Парламенцкая асамблея Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе ў аўторак прыняла выніковую дэкларацыю, у якой назвала Расію дзяржавай — спонсарам тэрарыстычнай групы «Вагнера». Пра гэта паведаміла сяброўка дэлегацыі Украіны ў ПА АБСЕ, народная дэпутатка Яўгенія Краўчук, як піша «Украінская праўда».

Фота: Getty Images

У выніковым дакуменце пасяджэння Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Ванкуверы адзначаецца, што дзеянні ПВК «Вагнер» ад імя расійскага ўрада могуць быць «справядліва ахарактарызаваныя як тэрарыстычныя».

Таксама адзначаецца, што дзяржавы — сябры АБСЕ павінны прыняць меры супраць ПВК «Вагнер» і яе афіляваных і правапераемніцкіх структур, у прыватнасці шляхам абвяшчэння іх тэрарыстычнай арганізацыяй.

Дэкларацыя таксама «заклікае рабіць больш строгімі міжнародныя нормы, якія выразна прызнаюць тэрарыстычны характар ПВК «Вагнер» і яе дзеянняў» і «адказнасць Расіі як дзяржавы — спонсара гэтай тэрарыстычнай арганізацыі».

Па словах Краўчук, такая фармулёўка ўпершыню замацаваная ў афіцыйным дакуменце міжнароднай арганізацыі.

Першай міжнароднай арганізацыяй, якая прызнала Расію дзяржавай-тэрарыстам, стала Парламенцкая асамблея Рады Еўропы — адпаведную рэзалюцыю яна прыняла ў кастрычніку 2022 года.

Каментары4

  • Янка
    04.07.2023
    С террористами у США разговор короткий, ў мяне былі тыя ж самыя думкі, калі лука публічна выхваляўся супрацоўніцтвам і далейшымі сумеснымі плянамі ў датычэнні да гарларэзаў прыгожына. У тый момант вельмі хацелася падбадрыць яго - гавары Саша, больш і гучней, ўсё гэта спатрэбіцца! Пуцін і Львова-Бялова ўжо нагаварылі на тэлекамеры да ордэру МКС. Пасля рэйда прыгожына тыя групоўкі расейскай улады, якія захочуць выйсці з няўдалай вайны і нармалізаваць стасункі з захадам у якасці галоўнай крыніцы дабрабыту расейскай эліты, у пэўны момант сдадуць апушчанага і не патрэбнага нават сябру Сі экс-пахана Пуціна ўжо не на Цібет, як прагназуе спадар Піянткоўскі, а наўпрост у Гаагу па славутаму шляху Мілошэвіча.
  • Paliašuk
    05.07.2023
    Сказ пра тое, як хітрамудры Будулай "прыдбаў" траянскага каня. Неўзабаве перавязуць гэтую w-навалач сюды, што дасць падставу рэжым Лукі лічыць дзяржавай спонсарам тэрарызму. А рф уключыць традыцыйна "іхтамнет", бо ліквідуе юрыдычныя асобы Вагнера. На "пераможцу" Луку скінулі ўсе міжнародна-прававыя, палітычныя,
    эканамічныя наступствы прыёму наймітаў. Штось не чуваць больш пераможных заяваў. Можа пачало патроху даходзіць, куды ўляпаўся.
  • Железный Дровосек
    05.07.2023
    Оппаньки,приехали! В 14— Джей 8,деньги рекой, уже о безвизе заговорили,из нерезиновой дешевые билеты во все концы Света,чего вам не хватало,недоразвитые? Вяличия? А теперь есть оно? Жрете полными ложками?
    До чего безнадежное гиблое место,где от последнего бомжа до кремлевского кукрыникса с особенностями развития,подыхать будут,но стараться захапать чужое.

Цяпер чытаюць

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе прынялі пазачарговы пакет санкцый супраць Расіі1

Нямецкі генерал расказаў, куды НАТА будзе найперш біць па Расіі ў выпадку канфлікту10

Расійскі стратэгічны бамбардзіроўшчык коштам 200 мільёнаў даляраў разбіўся ў Іркуцкай вобласці10

Праект хуткаснай чыгуначнай магістралі Масква — Мінск падымаецца ў прыярытэтах4

Кіеў атакавалі расійскія «Бандэролі». Што гэта за дрон-ракета і ці стануць атакі масавымі?3

Ціханоўская атрымала ўзнагароду ў Польшчы і расказала пра размову, падслуханую ў «Жабцы»35

Зяленскі прапанаваў Пуціну сустрэчу падчас саміту G7

На ўчастку доктаркі-патолагаанатама ў Польшчы знайшлі парэшткі 32 ненароджаных дзяцей16

Пасля матчу чэмпіянату свету заўзятары Японіі прыбралі за сабой трыбуны на стадыёне18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Мужчына, якога пяты дзень шукаюць пад Полацкам, — вядомы мінскі доктар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць