На борце бамбардзіроўшчыка, што разбіўся ў Каліфорніі, было восем чалавек
Паводле папярэдняй інфармацыі, восем членаў экіпажа загінулі падчас крушэння стратэгічнага бамбавіка B-52 Stratofortress у ЗША, гаворыцца ў паведамленні авіябазы Эдвардс у штаце Каліфорнія ў сацыяльнай сетцы X.

Бамбардзіроўшчык пацярпеў крушэнне неўзабаве пасля ўзлёту з авіябазы Эдвардс у пустыні Махавэ падчас планаванага выпрабавальнага палёту.
Самалёт упаў прыкладна за 160 км на поўнач ад Лос-Анджэлеса.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары