Жыхарцы Карэлічаў далі «хатнюю хімію» за абразу начальніка раённай міліцыі і паклёп на Лукашэнку
У судзе Карэліцкага раёна 13 чэрвеня асудзілі Вікторыю Качан паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Ірына Каско прызначыла Вікторыі тры гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), як піша «Вясна».
Жанчыну затрымалі 1 сакавіка. З 4 сакавіка і да вынясення прысуду яна знаходзілася пад хатнім арыштам.
Яе абвінавацілі ў тым, што Вікторыя з 2020-га па 2022 год пакідала абразлівыя і паклёпніцкія каментары ў тэлеграм-чаце «Карэлічы 97%». Жанчына абразіла начальніка Карэліцкага РАУС Аляксея Гаўроша і абвінаваціла Лукашэнку ў забойстве людзей.
З Вікторыі спагналі на карысць Аляксея Гаўроша 1000 рублёў маральнай шкоды.
Жанчына цалкам прызнала віну і раскаялася ў здзейсненым. Вікторыя Качан з 2014 па ліпень 2022 года пражывала ў Расіі. Працавала ў прыватным гандлёвым прадпрыемстве. Мае двух дзяцей.
Каментары