Свет

Суд у Растове асудзіў двух украінцаў да 23 і 24 гадоў калоніі па справе аб замаху на прызначанага Расіяй намесніка кіраўніка Херсонскай вобласці

Паўднёвы акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне асудзіў грамадзян Украіны Юрыя Даманчука і Віталя Скакуна да 23 і 24 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле абвінавачання ў замаху на прызначанага Расіяй «віцэ-губернатара» Херсонскай вобласці Віталя Булюка.

Віталій Булюк. Фота: duma.gov.ua

Згодна з карткай справы на сайце суда, Скакуна і Даманчука прызналі вінаватымі па артыкулах аб учыненні тэракта, а таксама ў незаконным абароце агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў. Дзяржабвінавачанне прасіла прызначыць абодвум пажыццёвае зняволенне, як паведамляе «Дождь».

У снежні 2022 года прызначаныя Расіяй «улады» Херсонскай вобласці паведамілі аб падрыве машыны Булюка ў Скадоўску, у выніку якога чыноўнік атрымаў асколачныя раненні, а кіроўца аўтамабіля загінуў.

Паводле версіі следства, Скакун і Даманчук незаконна набылі выбухоўку і пісталеты Макарава ў Скадоўску. Пасля гэтага па ўказанні СБУ яны некалькі месяцаў рыхтавалі тэракт. Паводле звестак расійскіх сілавікоў, Скакун усталяваў міну каля дома Булюка і прывёў яе ў дзеянне, калі той накіраваўся да аўто.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек21

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»34

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць