Раніцай 8 ліпеня Ліман Данецкай вобласці падвергнуўся абстрэлу, у выніку чаго загінулі шэсць чалавек і яшчэ пяцёра атрымалі раненні. Пра гэта паведамляе кіраўнік абладміністрацыі Павел Кірыленка.
«Каля 10-й раніцы расейцы нанеслі ўдар па горадзе з РСЗА [рэактыўных сістэм залпавага агню] — трапілі ў прыватны сектар. Пашкоджаныя дом і крама», — піша ён.
Ішоў 500-ы дзень вайны.
Каментары