Грамадства77

У Мінску перад выбарамі наставяць яшчэ больш камер відэаназірання

Сетку камер відэаназірання ў Мінску прыкметна пашыраць. Пра гэта гаварылі на працоўнай сустрэчы ў Мінгарвыканкаме з удзелам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава і начальніка мінскай міліцыі Міхаіла Грыба, як паведаміў тэлеграм-канал «Міліцыя Мінска».

Фота: t.me/police_minsk

У першую чаргу камерамі відэаназірання хочуць абсталяваць усе ўчасткі для галасавання на выбарах, запланаваных у наступным годзе, прыкрываючыся нібыта неабходнасцю «забяспечыць празрыстасць і бяспеку грамадзян».

Але і пасля таго спыняцца ніхто не збіраецца: ставіцца задача павялічыць колькасць камер у сталіцы, уключаных у так званую Рэспубліканскую сістэму відэаманіторынгу, як мінімум утрая.

Праўда, раней планы былі яшчэ больш амбіцыйныя, бо начальнік мінскай міліцыі Міхаіл Грыб у красавіку казаў пра планы пашырыць сетку камер у сталіцы да 30 тысяч замест цяперашніх шасці, то-бок не ў тры, а ў пяць разоў.

Каментары7

  • Жартун
    08.07.2023
    А вось мне цікава: калі прыйдзе новая ўлада, ці адмовіцца яна ад гэтых камер, сістэм распазнавання твару, законаў аб адсочванні хто чаго піша, законаў, што абмяжоўваюць свабоду выказванняў і маніфестацый, ад татальнага (і заканадаўча замацаванага) свавольства, непадкантрольнасці і адсутнасці адказнасці "красаўцаў"? Бо гэта ж такая спакуса - захаваць ўсю гэтую машыну, але каб яна працавала на цябе....
  • Жартун
    08.07.2023
    А вось цікава, новая ўлада,ці адмовіцца яна ад такіх "законаў"? Ці патставіць на сваю карысць?.... Гэта будзе першы тэст і найбольш надзейны... Калі не будуць упершы дзень адмененыя усе гэтыя кіподы, камеры, сачэння за інтэрнетам, права уваходзіць у любыя дзверы і доступ да любых баз дадзеных - гэта будзе красамоўны тэст на дэмакратыю....
  • Блрс
    08.07.2023
    “А можа так і трэба”

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну1

Назвалі рэальны тэрмін будаўніцтва ў Беларусі другой АЭС6

Рэчыцкая пенсіянерка завяла раман з акцёрам Меншыкавым і ўляцела на 3 тысячы рублёў. Добра, што больш не мела14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць