Меркаванні33

«Усё ж часы былі тады іншыя». Пахаванне Алеся Пушкіна ў 2023-м vs пахаванне Ларысы Геніюш у 1983-м

Пахаванне Алеся Пушкіна выклікала значную грамадскую рэакцыю. Адзін з карыстальнікаў фэйсбука параўнаў яго з пахаваннем Ларысы Геніюш і задаўся пытаннем: што можна сказаць, аналізуючы гэтыя два пахаванні?

пахаванне Ларысы Геніюш похороны Ларисы Гениюш funeral of Larissa Geniyush
Пахаванне Ларысы Геніюш. Красавік 1983 года. Архіўнае фота

1983 год, «спіць народ, нібы зерне ў раллі». Савецкі Саюз здаецца вечным, незалежную Беларусь уяўляюць лічаныя людзі ўнутры краіны, беларуская эміграцыя нешматлікая і раз'яднаная дзяржаўнымі межамі, канфесійнымі і палітычнымі падзеламі.

Ларыса Геніюш была адзіным чалавекам, які, жывучы ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, адмаўляўся прыняць савецкае грамадзянства. Яе несавецкая беларускасць, прынцыповасць рабілі яе маяком для нонканфармісцкай моладзі.

Вось чаму яе пахаванне стала падзеяй нацыянальнага маштабу. 

З Мінска на пахаванне прыехала моладзь і інтэлігенцыя. Але галоўную частку працэсіі складалі жыхары Зэльвы. Геніюш добра ведалі і паважалі і як прыхаджанку царквы, і як жонку доктара. «Тады была традыцыя праводзіць людзей усёй вёскай», — піша адзін з удзельнікаў абмеркавання.

Пахаванне Алеся Пушкіна таксама сабрала нямала людзей, хоць мястэчка Бобр і вымірае пакрысе, дый, як адзначылі ў каментарах, «цяпер усёй вёскай хаваць не ходзяць проста таму, што так не прынята. Вельмі часта і самі сваякі [цяпер] не хочуць гараваць на вачах тысяч людзей».

Фотаздымкі з пахавання Алеся Пушкіна з'явіліся ў сацыяльных сетках

Гэтую думку пацвярджае ў сваім каментары іншы чалавек: «Тры месяцы назад памёр знаёмы, яму гадоў 70 было. Дык да яго на пахаванне нават пляменнікі не прыехалі. Жывуць у Беларусі, недалёка ад таго месца, дзе жыў нябожчык. Нешта змянілася…»

Але асноўная дыскусія разгарнулася на параўнанні часоў Андропава і сітуацыі ў сучаснай Беларусі. Так адзін з карыстальнікаў заўважыў: «У нас ужо далёка не андропаўшчына. Са спасылкай на развіццё цывілізацыі ў параўнанні з першай паловай ХХ стагоддзя ў нас сапраўды блізка да 37-га года».

Другі задае пытанні:

«Колькі сотняў беларускіх палітвязняў сядзела на той момант? Колькі тысячаў прайшлі за гэты год праз адміністратыўны палітычна матываваны працэс?»

Трэці адзначае: «Тыя тысячы (што маглі прыйсці на пахаванне — рэд.) за кратамі, іншыя тысячы за мяжой. Яшчэ ў тысяч скалечаныя сем'і і лёсы».

Іншы карыстальнік адзначае: «Цяпер у Беларусі нашмат больш жорсткі рэжым. За ўдзел у пахаванні нават пры Андропаве нічога такога не чакалася. Наогул такога страху не было. Былі «чырвоныя лініі», і добра было вядома, дзе яны праходзяць. Цяпер у Беларусі ніхто не можа сказаць, што за нешта дакладна не будзе пераследу. Атмасфера жудасная».

«У 80-я нават пры Андропаве атмасфера была ўжо нейкая расслабленая, адчувалася нямогласць сістэмы, — дзеліцца сваімі назіраннямі іншы і дадае: — Так, прыход Андропава крыху палохаў і як бы азначаў рэакцыйны паварот, але ён не паспеў нічога такога нарабіць. Усё ж часы былі тады іншыя. Цяпер — трэці год ідуць масавыя рэпрэсіі, правіл, маралі і законаў няма ні на адным узроўні ўлады, і жорсткасць спаборнічае з абсурдам».

Пра адсутнасць «правілаў гульні» ў цяперашні час піша іншы карыстальнік: «Нават рэч не ў лічбах (хаця і гэтага аргумента было б дастаткова). Рэч у тым, што ў паслясталінскім СССР былі зразумелыя правілы гульні, якія не змяняліся дзесяцігоддзямі.

Ва ўмоўным 1963-м і ўмоўным 1983-м падставы для рэпрэсіяў былі адны і тыя ж. А цяпер саджаюць за тое, што яшчэ ўчора ні ў каго не магло выклікаць пытанняў. І гэта значна больш дэмаралізуе грамадства. Ну і яшчэ, як гэта ні дзіўна, клопат аб іміджы. СССР было не ўсё роўна, што пра іх кажа міжнародная супольнасць. Якраз таму, напрыклад, Нобелеўскіх лаўрэатаў у СССР не кідалі ў лагеры».

Да дыскусіі далучыўся і гісторык Аляксандр Пашкевіч, які адзначыў, што «ў 1983 годзе не было масавых рэпрэсій. І не толькі ў гэтым годзе не было — не было ўжо 30 гадоў. І людзі ведалі, што, прынамсі, у турму іх за ўдзел у пахаванні не кінуць. А ў 2023 годзе масавыя рэпрэсіі ёсць. І людзі ведаюць, што яны не пад уяўнай, а пад рэальнай пагрозай. У гэтым і розніца».

Аляксандр Пашкевіч просіць

«не забывацца, што ў Беларусі шалеюць рэпрэсіі, і там зусім-зусім не такая сітуацыя, калі ты, едучы на такое пахаванне, нічым не рызыкуеш. Рызыка вялікая, і цяпер людзі літаральна кожны крок узважваюць, варта ім рызыкаваць ці не варта. Цана любога, нават такога «бяскрыўднага» кроку, задраная неймаверна».

У іншым каментары адзначаецца, што «становішча Геніюш пасля смерці Сталіна і вызвалення з лагера было куды больш свабодным за становішча кожнага з беларусаў, хто застаўся ў цяперашняй Беларусі, — піша аўтар. — Больш за тое, становішча Геніюш тады было нашмат больш бяспечным, чым яе становішча сёння. Яе вершы друкаваліся ў часопісах, кнігі выдаваліся (і не прыватнымі выдавецтвамі, а дзяржаўным), яе запрашалі ў саюз пісьменнікаў, яна вяла перапіску з Максімам Танкам (сакратаром Саюза пісьменнікаў БССР), яна магла сабе дазволіць не браць савецкае грамадзянства…

А сёння яе помнік раптам нечакана знік. І нават за лайк можна атрымаць гады турмы.

Колькі б людзей прыйшло ў 1937 на пахаванне кагосьці рэпрэсаванага? А гэта пры ўсёй непараўнальнасці маштабаў цяпер найлепшы арыенцір, а не 1983 год».

Чытайце таксама:

Галоўная таямніца Алеся Пушкіна

Як хавалі Ларысу Геніюш. Архіўныя здымкі

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

Каментары3

  • Мікола)))
    16.07.2023
    Позьні лукашызм гэта ня брэжнеўскі маразм, гэта сталіншчына.
  • Сапраўды
    17.07.2023
    Мікола))), пры брэжневе свабоды было болей
  • mikola
    02.08.2023
    Сапраўды, zgodzen !

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што34

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'ер Славакіі пасля паездкі да Пуціна паехаў адпачываць у шыкоўны в'етнамскі гатэль8

У 2024 годзе больш за 5800 беларусаў былі асуджаныя па палітычных адміністрацыйных справах

Знакамітая беларуская пісьменніца расказала, як перастала быць феміністкай36

У Кітаі адзначаецца новая ўспышка рэспіраторнага віруса2

У Запарожскай вобласці ГУР забіла начальніка штаба расійскага батальёна5

Украіна пачала новы наступ у некаторых раёнах Курскай вобласці6

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі7

Арына Сабаленка перамагла ў першым сёлетнім тэнісным турніры5

Беспрацоўныя могуць разлічваць толькі на 40 рублёў дапамогі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што34

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што

Галоўнае
Усе навіны →