Эканоміка11

АРІП у жніўні ўвядзе змены, якія закрануць «тэрарыстаў»

АРІП з 10 жніўня ўвядзе змены. Яны тычацца прадухілення легалізацыі злачынных даходаў, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і распаўсюджвання зброі масавага паражэння, піша «Люстэрка».

«Для фізічных асоб ніякіх зменаў няма», — паведамілі ў кантакт-цэнтры АРІП. Расказваць якія-небудзь іншыя падрабязнасці ў арганізацыі не сталі, у тым ліку адмовіліся патлумачыць, якія змены ўвялі для пастаўшчыкоў паслуг, што працуюць праз АРІП.

Але прынамсі ўскосна новаўвядзенні, якія з'явяцца ў жніўні, усё ж такі могуць закрануць і фізічных асоб. Так, у жніўні ўвядуць змены для пастаўшчыкоў паслуг, якія працуюць праз АРІП. Дадалася новая падстава для выключэння з іх ліку — траплянне вытворцы паслуг у спіс арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. На гэтай жа падставе таксама могуць першапачаткова не ўключыць у лік пастаўшчыкоў паслуг, якія працуюць праз АРІП.

Як вядома, паняцце «тэрарыстычнай дзейнасці» беларускі рэжым трактуе вельмі шырока, у адпаведным спісе, які вядзецца Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і рэгулярна дабаўляецца, ужо больш за 1000 чалавек. Пераважна гэта робяць за кошт уключэння ў яго беларускіх палітвязняў, якія да тэрарызму ні ў якай форме ані найменшага дачынення не маюць. 

Праз АРІП працуюць цяпер шматлікія кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі. Гэта сярод іншага інтэрнэт-крамы, афлайн-гандаль і многія іншыя. 

Каментары1

  • Усё да гэтага і ідзе
    17.07.2023
    Электронны лукашыцкі гулаг, хутка будзе як у Кітаі - “сацыяльныя” балы і жорсткія рэпрысіі супраць усіх няўгодных: карыстаешся vpn - адключаць інтэрнэт/газ/ацяпленне, прачытаў “экстрэмісцкі” кантэнт - забароняць набываць пэўныя тавары ў крамах, заблакуюць банкаўскія карткі, напісаў камент - пазбавяць правоў на машыну, забароняць браць крэдыты і гд.

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе9

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка1

Топ-5 сфер, у якіх занятыя беларусы: свежая статыстыка ад Белстата

Туск: Сярод вызваленых сёння — беларус, які супрацоўнічаў з польскімі спецслужбамі2

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе9

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць