Свет

Аднавіць Крымскі мост гэтак жа лёгка, як мінулым разам, не атрымаецца — расійскі віцэ-прэм'ер

Віцэ-прэм'ер урада Расіі Марат Хуснулін заявіў, што кошт аднаўлення Крымскага моста пасля ягонага нядаўняга падрыву складзе ад 1 да 1,3 мільярда расійскіх рублёў (каля 11—14 мільёнаў даляраў). Прытым гэта сума пазней можа вырасці.

Фота: Антытэрарыстычны камітэт Расіі

На гэты момант, як падкрэсліў чыноўнік, грузавікі не змогуць выкарыстоўваць мост з меркаванняў бяспекі. Частку пралёта моста давядзецца дэмантаваць, бо яе нельга адрамантаваць. 18 ліпеня на Крымскім мосце быў адноўлены рух легкавых аўтамабіляў у абодва бакі, але рэверс робіцца толькі на пашкоджаным участку.

Па словах Хуснуліна, аднавіць двухбаковы рух машын па адным баку папярэдне плануецца да 15 верасня, па другім — да 1 лістапада.

Раней Сяргей Пахомаў, старшыня камітэта Дзярждумы па будаўніцтве і ЖКГ, назваў бягучую сітуацыю на Крымскім мосце менш крытычнай у параўнанні з папярэднімі выбухамі, якія адбыліся восенню 2022 года. Хуснулін з ім не пагадзіўся: хоць апоры моста нібыта і не пацярпелі, але адзін 600-тонны пралёт цалкам разбураны, таму аднавіць мост гэтак жа лёгка, як пасля першага ўдару ў кастрычніку мінулага года, будзе немагчыма.

«Тут не атрымліваецца гэтая тэхналогія, — цытуе яго ТАСС. — Таму будзем, хутчэй за ўсё, будаваць часовы 250-метровы мост, з якога будзем працаваць і велікагрузнымі кранамі будзем падымаць гэтыя пралёты».

Чытайце таксама:

З'явіліся спадарожнікавыя здымкі пашкоджанага Крымскага моста ФОТА

Выбух на Крымскім мосце. Загінулі два чалавекі. Рух транспарту прыпынены

Як цяпер выглядае Крымскі мост ВІДЭА

Роўна год таму Мядзведзеў сказаў вядомыя словы пра Крымскі мост. У сеціве зараз над імі смяюцца, а СБУ троліць

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

Мерц «глыбока шакаваны» перамогай «Альтэрнатывы для Германіі» ў Саксоніі-Анхальт17

Беларус ездзіў па Чарнагорыі адразу пад пяццю наркотыкамі3

Склалі сусветны рэйтынг колькасці азёр. На якім месцы Беларусь?4

Пад Маладзечнам п'янага кіроўцу спынялі стрэламі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму3

У Беларусі адчувальна падаражэлі аўтазапчасткі — вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць