Вайна11

Ва Украіне паведамілі пра знішчэнне за дзень 36-ці расійскіх крылатых ракет

Прэс-служба Паветраных сіл УСУ паведаміла, што 26 ліпеня расійскія войскі нанеслі тры ўдары па тэрыторыі Украіны крылатымі ракетамі «Калібр», X-101/X-555 і «Кінжал».

Спачатку каля 13-й гадзіны расіяне нанеслі ўдары крылатымі ракетамі «Калібр» з акваторыі Чорнага мора, як мяркуецца, з падводнай лодкі. Тры «Калібры» ўдалося збіць.

Каля 17-й гадзіны з раёна Каспійскага мора быў нанесены ўдар крылатымі ракетамі паветранага базавання X-101/X-555. Зафіксавалі пускі 36-ці ракет з васьмі стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў Ту-95МС.

Урэшце, каля 19:00 у неба падняліся расійскія знішчальнікі МіГ-31K і нанеслі ўдар чатырма аэрабалістычнымі ракетамі X-47 «Кінжал» у напрамку Хмяльніцкай вобласці.

Як паведамляецца, у выніку супрацьпаветранай абаронай Украіны было знішчана 36 паветраных цэляў: тры крылатыя ракеты «Калібр» і 33 крылатыя ракеты X-101/X-555.

Адносна наступстваў пускаў X-47 «Кінжал» інфармацыя ўдакладняецца.

Каментары1

  • mikola
    26.07.2023
    Zartuiuc ? Ne mazliva  !

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

Адзін з кіраўнікоў ФІФА звольнены пасля крытыкі плана Інфанціна

Статкевіч: Пяць гадоў таму з нашым народам здарылася трагедыя44

Украінскія беспілотнікі атакавалі Маскву. Атака стала найбуйнейшай за два гады2

Наваполацкі НПЗ рыхтуецца да планавага рамонту. Гэта кепская навіна для Расіі3

У Ірландыі пяцёра падлеткаў загінулі, паехаўшы па сустрэчцы дзеля лайкаў у тыктоку. Паліцыя вырашыла не гнацца за імі6

Умацаванні новага моста цераз Дняпро ў Магілёве пасля сёлетніх залеваў паплылі ФОТЫ1

Турцыя не змагла знайсці купца на расійскія С-400 і можа адправіць іх на металалом17

У Мінску паспяхова прааперавалі дзяўчынку з унікальным для Беларусі дыягназам

Электракар Ferrari прадалі з аўкцыёна за рэкордныя 40 мільёнаў даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?5

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць