З 1 жніўня па 31 кастрычніка будзе ўстаноўлены новы бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ). Ён у сярэднім складзе 364,4 рубля, паведамляе Мінпрацы.

Фота: «Наша Ніва»
Па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах устаноўлены наступныя памеры БПМ:
- працаздольнае насельніцтва — 403,94 рубля;
- пенсіянеры — 271,09 рубля;
- дзеці ва ўзросце да 3 гадоў — 232,41 рубля;
- дзеці ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 319,5 рубля;
- дзеці ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 388,35 рубля.
Аўтаматычна вырастуць і ўбудаваныя ў сістэму сацыяльнай абароны розныя надбаўкі, а таксама асобныя сацыяльныя выплаты, якія залежаць ад памеру БПМ. Гэта тычыцца сацыяльных пенсій, даплат пенсіянерам па ўзросце і іншых выплат.
-
«Мая праца згарэла». Беларускія бізнэсы страцілі тавар на складах Wildberries, але маюць больш шанцаў на кампенсацыю, чым расіяне
-
20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін
-
Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі
Каментары