Для расійскага прадпрымальніка, які распісаў сваю краму антываеннымі надпісамі, запрасілі два з паловай гады калоніі
Дзмітрыя Скурыхіна — прадпрымальніка і актывіста з вёскі Руска-Высоцкае ў Ленінградскай вобласці — абвінавачваюць у некалькіх эпізодах «дыскрэдытацыі расійскай арміі».
Першапачаткова справу распачалі праз тое, што на краме бізнэсмена з'явіліся палітычныя і антываенныя надпісы і плакаты.
Другі раз Скурыхіна абвінавацілі ў «дыскрэдытацыі», калі ён на гадавіну поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну выйшаў на адзіночны пікет з плакатам «Прабач, Украіна».
Каментары