Пакуль яшчэ рана казаць пра наступствы гэтай залевы. Але відавочна, што шкода будзе.
Асабліва нясоладка прыйшлося тым аўтамабілям, якія ў самы пікавы момант ездзілі па вуліцы Воз-ан-Улен (названа ў гонар французскага горада-пабраціма). Тут ліўнёўка зусім не справілася і легкавушкі з нізкай пасадкай зачэрпвалі ваду, піша сайт Orsha.eu.
Усяго ўчора ў Оршы выпала 117.0 мм ападкаў. За 12 гадзін амаль дзве месячныя нормы, піша тэлеграм-канал Nadvorie.
У вёсцы Вялікі Межнік на поўдзень ад Оршы выпала 80 мм ападкаў. У Магілёве было 42 мм, у Віцебску —36 мм.
Каментары