Грамадства77

Польшча будзе прызнаваць беларускія школьныя атэстаты на ўзроўні польскіх

У рамках свайго візіту ў Польшчу Святлана Ціханоўская і чальцы Аб'яднанага пераходнага кабінета сустрэліся з міністаркай нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбарай Навацкай, паведамляе прэс-служба нацыянальнай лідаркі.

Фота: ОСЦ

У сустрэчы разам са Святланай Ціханоўскай бралі ўдзел яе намеснік Павел Латушка, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава, в.а. прадстаўніка па нацыянальным адраджэнні Кабінета Павел Баркоўскі.

Сярод іншага было абмеркаванне прызнання беларускіх атэстатаў.

 Пастаноўлена, што беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі будуць прызнавацца на ўзроўні польскіх дакументаў, а патрабаванні да дакументаў будуць уніфікаваны для спрашчэння паступлення беларускіх вучняў у польскія школы і ўніверсітэты.

Была абмеркавана будучыня ліцэя ў Гайнаўцы з дадатковай беларускай мовай навучання. Працягваецца пошук аптымальнага рашэння, каб захаваць унікальную ролю гэтай установы для беларускай меншасці.

Таксама будзе створаны аператыўны канал рэагавання з удзелам Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Кабінета наконт рэагавання на выпадкі булінгу.

Каментары7

  • Проста жыхар
    10.01.2025
    Жора, у 2023-м годзе ці то разарвалі пагадненне аб прызнанні дакументаў, ці то тэрмін пагаднення скончыўся.
  • Імперскія пыласосы засмоктваюць беларусаў з абодзвух бакоў
    10.01.2025
    крэмль таксама спрасціў умовы каб “высмактаць” маладых беларусаў, цяпер тое ж самае робіць і Варшава.
  • Нейкі сюр
    10.01.2025
    Зноў! Зноў Ціханоўская анічога не робіць, акрамя здзекаў над беларусамі! Колькі наш народ гаротны ўжо нацярпеўся ад яе! Калі Пазняк урэшце аддасць яе пад справядлівы суд беларускай нацыі?

Цяпер чытаюць

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя14

«Я заліп, заліпайце і вы». Гурневіч пра новы гістарычны праект «Карона Вітаўта»28

У Рагачове бяда з вадою — яна пайшла з пахам ацэтона і фарбы. Вадаканал пацвердзіў праблему1

Дацэнта Віцебскага медуніверсітэта пасадзілі за абразу Лукашэнкі6

Валянцін Стэфановіч: Турма — гэта як смерць, толькі ты жывы3

У Diamond City адкрываецца гіпердыскаўнтар. Што чакае пакупнікоў у самай буйной краме сеткі

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі39

У Мінадукацыі расказалі, калі і як пройдуць выпускныя вечары ў школах5

З'явілася першае ВІДЭА з Андрэем Пачобутам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Былога міліцыянера асудзілі за жаданне ваяваць у Палку Каліноўскага. Пагражала да 15 гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць