Расійскі чай у пакеціках забаранілі прадаваць у Беларусі — у ім знайшлі кішачную палачку
Прадукцыю канфіскавалі з абароту.
Дзяржстандарт зняў з прылаўкаў Беларусі тры віды прадукцыі ад расійскага ТАА «Імператарскі чай». Гаворка ідзе пра напоі ў пакеціках:
«Красная паляна» з маркіроўкай «Königin Herbarium», пакетаваны;
«Чабор і мацярдушка» з маркіроўкай «Königin Herbarium», пакетаваны;
«Прыемная лёгкасць» з маркіроўкай» «Königin Herbarium», пакетаваны.
Прадукцыя не прайшла праверкі на бяспеку. У напоях былі выяўленыя бактэрыі групы кішачных палачак. Акрамя таго, у кожным прадукце было выяўлена перавышэнне дапушчальнай колькасці цвілі, піша Blizko.by
У чаі «Чабор і мацярдушка» − у 2,4 разу, у напоі «Прыемная лёгкасць» − у 3,7 разу, а ў «Краснай Паляне» аж у 23 разы.
Уся прадукцыя забароненая да продажу і ўвозу ў Беларусь.
Каментары