Грамадства66

Законы не працуюць, але «Правазнаўства» цэніцца. Якія спецыяльнасці ва ўніверсітэтах самыя дарагія

У 2023 годзе ВНУ Беларусі плануюць прыняць 52,2 тыс. новых студэнтаў. Чакаецца, што студэнтамі бюджэтнай формы навучання стануць 28,4 тыс. абітурыентаў, астатнія маюць вучыцца платна. «Экономическая газета» паглядзела, якія цяпер самыя прэстыжныя і адпаведна высокааплатныя спецыяльнасці ў некаторых беларускіх ВНУ.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце кошт навучання студэнтаў-першакурснікаў у 2023/2024 навучальным годзе вагаецца ад 3,5 тыс. да 5,6 тыс. рублёў.

Найбольш высокі кошт навучання на юрыдычным факультэце, дзе на спецыяльнасцях «Правазнаўства» і «Эканамічнае права» за год студэнты заплацяць 5,567 тыс. руб. Столькі ж каштуе і «Міжнароднае права» на факультэце міжнародных адносін. 

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) кошт навучання першакурснікаў на дзённым аддзяленні на спецыяльнасцях факультэта камп'ютарных сістэм і сетак складзе 4,590 тыс. руб. Столькі ж трэба будзе плаціць першакурснікам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання і інжынерна-эканамічнага факультэта. 

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (БДЭУ) кошт навучання не разрозніваецца па спецыяльнасцях: усе першакурснікі дзённага аддзялення павінны будуць заплаціць 3,403 тыс. руб.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка (БДПУ) кошт платнага навучання на першым курсе вар'іруецца ад 3,694 тыс. да 3,990 тыс. руб. Самыя дарагія — спецыяльнасці «Музычнае мастацтва, рытміка і харэаграфія», «Музычнае мастацтва і сусветная мастацкая культура».

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (БДМУ) зафіксаваў кошт навучання ў дыяпазоне ад 4 тыс. да 5,2 тыс. руб. Самая дарагая спецыяльнасць — «Стаматалогія».

Што тычыцца рэгіянальных ВНУ, то, напрыклад, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна самая дарагая спецыяльнасць — «Правазнаўства» на юрыдычным факультэце. За год навучання першакурсніку трэба будзе заплаціць 3,727 тыс. руб. 

Чытайце таксама:

БДТУ і БДПУ недабралі студэнтаў на бюджэтнае навучанне

«Неабходнасці ў іх функцыянаванні няма». У Мінску ліквідуюць два ліцэі

Для абітурыентаў могуць увесці дадатковы вусны іспыт

Каментары6

  • даведка
    29.07.2023
    А почему самый высокий конкурс на специальность «стоматология» в региональном ВГМУ, а не столичном БГМУ?
    Потому, что в витебском меде дешевле обучение, или потому, что туда рвались поступать из соседней России?!
  • Мент
    29.07.2023
    Будуць працаваць у карных органах, гэта перспектыўна і кармавая база добрая
  • Этот
    29.07.2023
    Сын соседки получил квартиру в Минске, за то что хорошо поработал дубинкой в 20м. И это чел с уровнем ПТУ. А что получили судьи и люди с вышкой?

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць