На думку былога прэзідэнта і прэтэндэнта ў прэзідэнты на наступных выбарах, ЗША павінны ладзіць з Расіяй, бо запасы яе ядзернай зброі перавышаюць амерыканскія. Гэтую заяву ён зрабіў на мітынгу прыхільнікаў у штаце Пенсільванія.

Дональд Трамп на мітынгу ў Эры (Пенсільванія), 29 ліпеня 2023 года. Фота: Sue Ogrocki / AP
«Фэйкавыя навіны ненавідзяць, калі я кажу, што добра ведаю яго [Уладзіміра Пуціна], што я ладзіў з ім. Не, ладзіць — гэта добра. У іх больш ядзернай зброі, чым у нас. Прыкладна столькі ж, але крыху больш. Вы можаце такое ўявіць?» — сказаў Трамп на мітынгу прыхільнікаў у Пенсільваніі.
Ён чарговы раз адзначыў, што калі б заставаўся кіраўніком дзяржавы, то канфлікту паміж Расіяй і Украінай не здарылася б, бо ён мог бы паўплываць на Пуціна.
-
Свет на парозе фінансавага абвалу, яшчэ больш агрэсіўны Трамп і небяспека для Тайваня. The Economist даў прагноз на 2027 год
-
Тры тыдні таму сустракаўся з Лукашэнкам, цяпер сыходзіць праз карупцыйны скандал — прэзідэнт Манголіі абвясціў пра адстаўку
-
Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой
Каментары