Грамадства1212

Сёння праходзіць марафон «Змагайся як беларуска!», прысвечаны трэцяй гадавіне жаночых маршаў

12 жніўня, у трэцюю гадавіну пачатку жаночых маршаў, праходзіць вялікі дыскусійны стрым з удзелам выбітных беларусак, прысвечаны Дню салідарнасці з жаночымі пратэстамі супраць гвалту ў Беларусі. Пачатак а 14-й гадзіне.

12 жніўня 2020 года, у сераду, у розных частках Мінска з'явіліся жанчыны ў белым з кветкамі ў руках. Гэта быў жаночы пратэст супраць гвалту, які на той час чацвёрты дзень працягваўся на вуліцах горада і ў турме на Акрэсціна.

З таго часу жаночыя акцыі сталі рэгулярнымі, яны праводзіліся ў суботы. У панядзелкі на мінскія вуліцы выходзілі пенсіянеры. Паралельна ў Мінску адбылося 11 масавых, шматтысячных нядзельных шэсцяў.

З нагоды трэцяй гадавіны першага выхаду жанчын на вуліцы сталіцы тэлеканал «Белсат» ладзіць спецыяльны марафон. У паведамленні арганізатараў гаворыцца:

«12 жніўня, у трэцюю гадавіну жаночых маршаў, мы ў межах праграмы «Трэба пагаварыць» пры падтрыманні канала «Белсат» правядзём вялікі дыскусійны стрым. Адзначым Дзень салідарнасці з жаночымі пратэстамі супраць гвалту ў Беларусі.

Мы будзем гаварыць пра тое, што адчуваем на трэці год пасля Рэвалюцыі. Пра наш гнеў, нянавісць і расчараванне. І таксама пра нашу надзею і нашу рашучасць. Тры гады таму мы выйшлі супраць дубінак з кветкамі і заклікам да міру. Якім будзе наш наступны выхад? Разам успомнім пацярпелых за сваю пазіцыю і паспрабуем адрэфлексаваць нарэшце гэтае пытанне: кветкі ці кулі?»

Стрым пройдзе 12.08 на YouTube-канале «Белсат LIFE». Пачатак а 14-й паводле мінскага часу.

Удзел у дыскусіі возьмуць вядомыя беларускі: Аліна Коўшык, Яўгенія Доўгая, Наталля Хершэ, Юліяна Шэметавец, Наста Базар, Вольга Шпарага, Вольга Ланеўская, Марыя Касінерава, Наста Роўда, Наталля Задзяркоўская. Спіс удзельніц не канчатковы, ён можа дапаўняцца.

Каментары12

  • саша
    12.08.2023
    Молодцы таракан вами доволен. Больше цветов и призывов к миру - так удобнее.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    12.08.2023
    Гадоў 20 таму, ці болей, часта можна было прачытаць пра нейкае даследаванне, ці як там яго назваць, што беларуская нацыя па ментальнасці -- жаночая.
    А што бабам патрэбна? Мужыка са стальнымі яйцамі і хазяіна!
    Ды, ў прынцыпе, так і атрымалася! Я нічога не забыўся, памятаю! Селі мы з сябрам на ровары з цэлымі торбамі ўлётак "За" Пазьняка і паехалі па вакольных вёсках... Ну, і з кім мы мелі справу??? У 100 адсоткаў -- з жанчынамі! Менавіта яны выходзілі з хаты, калі ўбачылі візіцёраў ля паштовай скрыні. Менавіта яны ўступалі ў дыскусію... -- Ды мы будзем галасаваць за свайго мальца, за калхознічка, за Лукашэначку! За хазяіна! Вось ён -- малец, усім мальцам малец! Усяму жуллю дасць прасрацца! Усіх перасадзіць!
    І так у кожнай вёсцы!
    А дзе былі мужыкі? А мы іх і не бачылі! Можа, дзе пілі! Ці вымерлі ўжо ўсе! І, ўрэшце, а хто тыя члены выбарчых камісій? 99 адсоткаў -- жанчыны!
    Будзеце вечна хадзіць з кветкамі!
  • Мойша
    12.08.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, ёсць такая думка ці тэорыя што гітлераў абіраюць менавіта жанчыны і гэта праўда бо слабое цягнецца да моцнаша, інь і янь і так далей.

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

Віртуальныя нумары ў аб'явах. Абарона ад махляроў ці дапамога для перакупаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць