Улада66

«Пяць‑шэсць чалавек — гэта проста статыстыка. Кожны асобны выпадак — гэта трагедыя»

Шэсць чалавек пад ціскам начальства на працы і спецслужбаў былі вымушаныя адмовіцца ад подпісаў заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Шэсць чалавек пад ціскам начальства на працы і спецслужбаў былі вымушаныя адмовіцца ад подпісаў заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Рашэнне аб рэгістрацыі партыі Мін’юст мусіць прыняць цягам бліжэйшага тыдня.

З найбольшымі праблемамі сутыкнуліся заснавальнікі БХД у Бабруйску. Першай ад подпісу заснавальніка была вымушаная адмовіцца Анжэла Пяшчынская. Яна працуе ў гатэлі «Бабруйск». З жанчынай некалькі разоў гутарыў супрацоўнік КДБ Алег Ахрэменка.

Таксама ў Бабруйску паставілі пытанне выбару паміж працай і партыяй перад сп.Івановай, якая працуе ў дзіцячым садку. Жанчына выбрала працу.

Сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі кажа: «Мы не можам вінаваціць гэтых людзей, бо сённяшняя праца — гэта для іх адзіная крыніца атрымання даходаў для сям’і».

З праблемамі ў Бабруйску сутыкнуліся таксама супрацоўніца мясакамбінату Тамара Фёдарава, работніца вузлу сувязі Валянціна Леаненка, студэнт Зміцер Сакун.

Чатыры чалавекі былі вымушаныя даваць тлумачэнні адносна сваёй прыналежнасці да БХД у Слоніме. Супрацоўнікі Слонімскага льнозавода Сяргей Ёрш і Барыс Кучынскі былі выкліканы кіраўніцтвам прадпрыемства. Падчас размовы заснавальнікам БХД прапанавалі адмовіцца ад подпісу, але разам сябры партыі адстаялі сваё права.

А вось рабочы картонна‑папяровага заводу Юры Савіта пасля размовы з дырэктарам і з начальнікам аддзелу па ідэалагічнай працы быў вымушаны адмовіцца ад свайго подпісу.

Настаўнік баранавіцкай гімназіі Дзмітры Дзядовіч таксама выбраў працу, калі ў мясцовым гарвыканкаме перад ім паставілі пытанне рубам.

14 чалавек з БХД абзвоньвалі з гарвыканкаму ў Берасці і Пінску.

Бухгалтар з Гродна Людміла Рукша была таксама вымушаная адмовіцца ад свайго подпісу пад заснаваннем БХД. Ёсць яшчэ шосты выпадак, але чалавек просіць не называць ягонае імя.

«5‑6 чалавек — гэта проста статыстыка. Кожны асобны выпадак — гэта трагедыя», — кажа В.Рымашэўскі.

Сёння сябры БХД падалі справаздачу ў Міністэрства юстыцыі аб усіх выпадках уціску на іхніх сяброў. Таксама хрысціянскія дэмакраты падалі ў суд на БТ за паклёпніцкія рэпартажы. Цяпер чакаюць, калі Першамайскі суд Мінску прызначыць дату судовага пасяджэння.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць