У Рагачове мужчына хацеў здаць у міліцыю пісталет, але здаў і знаёмага
У міліцыю паступіла паведамленне ад 65-гадовага жыхара райцэнтра, які меў намер здаць пісталет. На месца выехала следча-аператыўная група. Мужчына растлумачыў, што знайшоў зброю, знешне падобную да пісталета Макарава, каля крамы. Праваахоўнікі праверылі яго словы, аднак высветлілася, што ў той перыяд ён не з'яўляўся каля гандлёвага пункта. Тады пенсіянер прызнаўся, што пісталет яму перадаў знаёмы, піша «Белта».

«Аператыўнікі крымінальнага вышуку знайшлі дарыльшчыка. Як устаноўлена, некалькі гадоў таму 63-гадовы жыхар Рагачова ў Маскоўскай вобласці набыў сігнальны пісталет. Ужо дома выпрабаваў яго, узнікла ідэя перарабіць ствол пад баявыя патроны 9 мм, якія ён раней знайшоў. Кулібін прыварыў новы ствол. Вынік уладальніка задаволіў», — адзначылі ва УУС.
У маі гэтага года мужчына ў адной з кампаній пазнаёміўся з пенсіянерам, якому і перадаў гэтую зброю ў падзяку за магчымасць пераначаваць. Пазней той паведаміў аб гэтым у міліцыю. Па выніках экспертызы, пісталет прызнаны прыдатным для стральбы, а патрон — боепрыпасам да наразной агнястрэльнай зброі.
Распачата крымінальная справа па факце незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. «Майстар» арыштаваны, а ў дачыненні да пенсіянера, які добраахвотна выдаў пісталет, вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
-
Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі
-
У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак
-
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары