Грамадства11

Літоўца асудзілі да 15 гадоў калоніі за перавоз у Беларусь наркотыкаў

Суд Ашмянскага раёна прысудзіў грамадзяніна Літвы Вандзіса Далюса 15 гадоў калоніі па абвінавачанні ў незаконным абароце наркотыкаў (частка 3 артыкула 328 КК) і незаконным перамяшчэнні наркотыкаў праз мяжу (частка 2 артыкула 328-1 КК). Інфармацыя аб прысудзе з'явілася на сайце Вярхоўнага суда, а імя было пазначана ў раскладзе пасяджэнняў.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Roman Vladimirovich / vecteezy.com

Паводле версіі абвінавачання, літовец прывёз з Літвы ў Беларусь 670 плітак гашышу — 64 кілаграмы рэчыва. На пасяджэнні абвінавачаны сваёй віны не прызнаў і сказаў, што ў студзені ягоны знаёмы папрасіў яго прывезці ў Беларусь медыкаменты — прэпараты для пратэзавання і прыгажосці. Абвінавачаны нібыта разумеў, што гэта трэба будзе зрабіць таемна, для чаго перадаў свой аўтамабіль знаёмаму.

Пасля літовец, маўляў, не аглядаў машыны і паехаў у бок Беларусі. А на мытні з машыны дасталі пліткі гашышу.

Зрэшты, падобны эпізод у абвінавачанага не першы. Яшчэ ў 2002 годзе расійская «Независимая газета» пісала, што ў Маскве ў таго ж Вандзіса Далюса і іншага грамадзяніна Літвы Казенаса Далюса знайшлі 0,7 кг какаіну.

Каментары1

  • Янот
    16.08.2023
    Гэта ж пірожнае "картошка"

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць