Грамадства77

За каментары ў інтэрнэце мужчыну адправілі ў псіхіятрычную лякарню «Гайцюнішкі»

У Мінскім гарадскім судзе паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса судзілі 54-гадовага мінчука Ігара Папова. За каментары ў інтэрнэце на закрытым судовым працэсе мужчыну прызначылі бестэрміновае прымусовае лячэнне са строгім наглядам, піша «Вясна». 

Рашэнне суддзя Валянціна Зянкевіч вынесла яшчэ 12 мая, але падрабязнасці справы праваабаронцам сталі вядомыя толькі цяпер.

Ігара ўжо накіравалі ў псіхіятрычную бальніцу «Гайцюнішкі» Воранаўскага раёна.

Рэспубліканская псіхіятрычная бальніца «Гайцюнішкі» выконвае пастановы судоў Рэспублікі Беларусь аб прымусовым лячэнні асоб, якія ўчынілі небяспечныя дзеянні і прадстаўляюць па сваім псіхічным стане і характары зробленага асаблівую небяспеку для грамадства, якія маюць патрэбу ў бальнічным утрыманні і лячэнні ва ўмовах строгага назірання.

Паводле інфармацыі на афіцыйным сайце «Гайцюнішкі» ў бальніцы тры аддзяленні, дзе ўтрымліваецца 280 чалавек.

«Гэта быццам маленькая турма, акружаная высокім плотам. Усюды — відэакамеры, трывожныя кнопкі, падвойныя краты на вокнах. А ноччу паміж корпусам і агароджай разгульваюць вартавыя сабакі… Гэта вартавое аддзяленне, у ім ізаляваныя шызафрэнікі, псіхапаты і эпілептыкі, якія, калі б не было ў іх псіхзахворванняў, напэўна атрымалі б максімальныя тэрміны пазбаўлення волі.

Па перыметры збудаванне ахоўваюць міліцыянты, у аддзяленне ім дазволена заходзіць толькі ў крайнім выпадку. Такая пазіцыя кіраўніка ўстановы: гэта ўсё ж не турма», — так апісвала гэтую ўстанову газета «Советская Белоруссия» ў 2014 годзе.

Каментары7

  • -
    21.08.2023
    "гэта ўсё ж не турма"
    гэта можа быць горш, чым турма
  • прозектор
    21.08.2023
    много нового узнает академическая психиатрия об инновационных методах отечественной медицины...
  • даведка
    21.08.2023
    Принудительное лечение со строгим наблюдением — это самый жёсткий режим содержания, который может применяться только к лицу, которое по психическому состоянию и характеру совершенного общественно опасного деяния представляет особую опасность для общества, как-то: жестокие убийцы, маньяки, педофилы... 

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін6

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць