Свет1111

112 чалавек загінулі пры пажары ў начным клубе горада Перм

130 атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці. Людзі загінулі ў выніку цісканіны і атручвання чадным газам. 7 снежня ў Расіі абвешчны днём агульнанацыянальнай жалобы.

Выбух і пажар адбыліся ў начным клубе «Кульгавы конь» горада Перм (Расія) увечары пятніцы.

ВІДЭА

Відэа Вести РТР

Відэа Russia Today

***

112 чалавекі загінулі пры пажары ў начным клубе "Кульгавы конь" у горадзе Перм (Расія). Апёкі рознай ступені цяжкасці атрымалі 130 чалавек.

Усяго ў клубе знаходзіліся больш 200 чалавек: супрацоўнікі і іх сваякі. Святкавалі юбілей. Пажар здарыўся ў выніку халоднага феерверку, загарэліся драўляныя перакрыцці і салома.

Напачатку узарвалася піратэхніка, клуб ахапіў пажар, а большасць людзей (маладыя людзі) загінулі ў выніку цісканіны і атручвання чадным газам.

Прэзідэнт Дзмітры Мядзведзеў абвясціў 7 снежня Днём жалобы ў Расіі.

З Масквы ў горад тэрмінова вылецелі два самалёты Іл-76 МНС Расіі, аснашчаныя рэанімацыйным абсталяваннем, неабходным для перавозкі людзей з моцнымі апёкамі.

На месцы трагедыі працуе аператыўная група ГУ МНС Расіі па Пермскім краю, следчы камітэт пры Пракуратуры Пермскага краю, ФСБ. Выбухатэхнічная лабараторыя краявога ўпраўлення МНС даследавала памяшканне начнога клуба з мэтай праверыць версію тэракта. Па выніках аналізу слядоў выбуховых рэчываў не знайшлі.

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў указ «Пра аб'яву жалобы ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Пермі».

Паводле РІА «Новости»

***

СВЕДЧАННІ ВІДАВОЧЦАЎ

kp.ru

Феерверкі запальвалі супрацоўнікі клуба, ці то дыджэй, ці то нехта з вядучых. Першы прагарэў без праблем. А вось, калі пачалі падпальваць другі, з-за якога ўсё і пачалося, нехта ў натоўпе крыкнуў: «Глядзі, асцярожней, толькі б не загарэўся!» Тыя ў адказ пажартавалі, маўляў, усё нармальна. А феерверк стрэліў, — распавёў нашаму карэспандэнту мужчына-сведка. — Дакладней спачатку пачуўся хлапок, пасля чаго загарэлася столь над сцэнай — там нешта накшталт саломы. Агонь хутка перакінуўся на сцены, мэблю ... Там жа столь нізкая, уся абцягнута дэкаратыўнай пляцёнкай.

Каля 400 чалавек, якія сабраліся на той момант у клубе, кінуліся разбіваць вокны і дзьвяры. Пачалася цісканіна.

— Калі разбілі першыя вокны і ў залу хлынула свежае паветра, прагучаў выбух. Ён быў такой сілы, што ў дзяўчынкі, якая прадавала ўваходныя квіткі, якая на той момант сядзела ля ўваходу ў залу (сцэна знаходзіцца ў іншым канцы залы — Рэд.), апаліла рукі. Страшна было жудасна. На дзяўчынцы гарэлі нейлоновая яркая сукенка ...

Самым складаным, як потым апынецца, было разбіць акна.

— Усе яны былі забітыя цвікамі, паўсюль гэтая дэкаратыўная пляцёнка ...

***

ЖЖ-карыстальнік starina-klim.livejournal.com пакінуў такі каментар у чужым дзённіку:

Я жыву над Кульгавым канём, у цэнтральнай свечцы, на 4 паверсе. Не спаў у момант НЗ. Недзе ў 1.10 пайшоў папаліць на кухню і ўбачыў у двары дома 15 усхваляваных падлеткаў. Яшчэ падумаў, чаму дзяўчынкі ў такіх бліскучых куртках. Вачам не паверыў, што гэта сукенкі-блузачкі. І ў гэты момант выехалі з пажаркі машыны.

Калі пайшоў спаць, усё зразумеў. У пакоі смярдзела «хіміяй».

Вынік. Бачу каля 30 целаў (наколькі дазваляе вугал агляду з балкона), якія на працягу гадзіны ўжо ніхто не кранае.

Выбуху не чуў.

Пазней ён пакінуў наступны запіс у сваім дзённіку:

Гарыць Кульгавы Конь.

Мяркуючы па ўсім, у сярэдзіне застаюцца людзі. Усе вакол бегаюць без верхняй вопраткі, выкрыкваюць імёны і бесперапынна тэлефануюць.

Патушылі, падобна да ўсяго. Выцягваюць людзей.

Нейкай плёнкай прыкрылі (целы?). А выцягваць яшчэ працягваюць. «Увага ўдзельнікам тушэння пажару. У каго скончыўся кісларод, балоны знаходзяцца ў штабным аўтамабілі». Дым па-ранейшаму валіць.

Дзесятка два выцягнутых целаў ляжаць на дарозе. Праз іх, у пошуках безнадзейных, пераступаюць стыхійныя ўдзельнікі. Кагосці зрэдку адносяць да машынаў хуткай дапамогі.

Смерць аднаго – трагедыя. Смерць трох дзесяткаў – статыстыка. Праз статыстыку перакрочваюць бяссільныя байцы спецслужбаў. А тры дзесяткі трагедый сёння павярнулі жыцці соцень людзей.

Па перыметры ўсе ачапілі. Эвакуююць целы.

Рэпарцёр ў навушніках, з камерай, відавочна прафесійнай, у чахле, спрабаваў прайсці за ачапленне. Дарогу яму перагарадзіў мужчына: «Не здымай, там мой сын загінуў. Не здымай!»

***

Паводле апошніх звестак, колькасць загінулых дасягнула 112 чалавек.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Віцебчука завабілі 40 тысячамі даляраў і надурылі на 75 тысяч рублёў

Ізраіль стаў часцей адмаўляць беларусам ва ўездзе. Што не так?

Дзеці былой салісткі расійскага гурта разбіліся насмерць, катаючыся на цюбінгу8

Літоўскія кансерватары дабіваюцца абмежавання права беларусаў на набыццё нерухомасці ў Літве23

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады8

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць