Усяго патроху44

Вучоныя абверглі сцвярджэнне аб тым, што супрацьлегласці прыцягваюцца

Вынікі нядаўняга даследавання сведчаць на карысць таго, што рамантычныя адносіны грунтуюцца на падабенстве інтарэсаў і каштоўнасцей партнёраў. 

адносіны relations отношения

Як піша The Times, нядаўняе даследаванне вучоных з Універсітэта Каларада (ЗША), вынікі якога апублікаваны ў часопісе Nature Human Behavior, сведчыць аб тым, што людзі для пабудовы доўгатрывалых адносін шукаюць падобных да сябе.

Навукоўцы прааналізавалі інфармацыю пра амаль 80 тысяч традыцыйных брытанскіх пар па 133 прыкметах, сабраную ў брытанскім біябанку. Акрамя гэтага яны правялі мета-аналіз 199 папярэдніх даследаванняў, у якіх разглядалася карэляцыя паміж партнёрамі па 22 характарыстыках. Карэляцыі будаваліся па шкале, у якой нуль адзначаў адсутнасць падабенства і 1 — поўнае супадзенне.

Як адзначаюць даследчыкі, найбольш высокай была карэляцыя адносна года нараджэння (0,87). Акрамя гэтага высокі ўзровень карэляцыі назіраўся па такіх пазіцыях, як рэлігійныя і палітычныя погляды, узровень адукацыі, ужыванне алкаголю ці курэнне.

Супадзенні назіраліся нават па такіх прыкметах, як узрост бацькоў, колер валасоў, нашэнне акуляраў, колькасць братоў і сясцёр у сям'і, агульны ўзровень шчасця, фінасавае задавальненне.

У той час, як антрапаметрычныя прыкметы (рост, вага) дэманстравалі значны ніжэйшы ўзровень карэляцыі. Так індэкс масы цела паказаў карэляцыю на ўзроўні 0,16.

Адным з найбольш дзіўных вынікаў стала тое, што амаль адсутнічала карэляцыя паміж экстравертнымі і інтравертнымі рысамі характару.

Як адзначаюць вучоныя, іх вынікі сведчаць аб тым, што нават у сітуацыях, калі мы думаем, што ў нас ёсць выбар, з кім будаваць адносіны, намі кіруюць механізмы, якіх мы цалкам не ўсведамляем, і мы выбіраем падобнага да сябе чалавека.

Для справядлівасці трэба адзначыць, што даследаванне паказала некалькі прыкмет, па якіх была адмоўная карэляцыя, што сведчыць на карысць меркавання аб прыцягненні супрацьлегласцей. Сярод іх — біярытмы («сава» і «жаўрук»), праблемы з слыхам, асноўная рука (праўша ці ляўша).

Вучоныя адзначаюць, што вынікі іх даследавання абвяргаюць многія генетычныя мадэлі, якія сцвярджаюць, што ўтварэнне пар у чалавека адбываецца выпадковым чынам. На самой справе партнёрскія адносіны з большай імавернасцю ўтвараюць людзі, як той казаў, «з адной гліны злепленыя».

Чытайце яшчэ:

Людзі, якія рэгулярна вітаюцца з суседзямі, маюць вышэйшы паказчык дабрабыту

Пяць моў кахання. Якая вашая?

«Партнёраў нейрасетка падбірае цынічна». Але вось як сайт знаёмстваў Hot Chat 3000 ацаніў Каліноўскага

Каментары4

  • Грамацей
    11.09.2023
    Дыфтонґер, ня 'жэ', а 'жа'; не 'німа', а 'няма'; ня 'вейры', а 'веры'; ня 'трэй', а 'трэ'; ня 'мейсца', а 'месца', ня 'ужэ', а 'ужо'. І 'Ў' ня пішацца ў пачатку сказа.
  • водж
    11.09.2023
    Грамацей, залежыць ад дыялекта.
  • Казік
    11.09.2023
    Грамацей, не душы

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага18

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК11

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула7

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах12

У гразевым патоку ў Непале загінула ці знікла 5700 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага18

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць