Здароўе33

Памяць пажылых людзей можа значна палепшыць тэрапія пахамі

Даследаванні паказалі, што ў пажылых людзей, якія ноччу ўдыхалі пэўныя водары, назіралася паляпшэнне памяці на 226%. Вучоныя спадзяюцца, што гэта дапаможа ў лячэнні дэменцыі.

Навукоўцы даўно ведаюць, што страта здольнасці адчуваць пахі можа прадказаць развіццё амаль 70 неўралагічных і псіхіятрычных захворванняў. Да іх адносяцца хвароба Альцгеймера і іншыя формы дэменцыі, хвароба Паркінсана, шызафрэнія і алкагалізм. Ёсць сведчанні аб сувязі паміж стратай нюху з-за COVID і наступным пагаршэннем кагнітыўных функцый.

Раней было выяўлена, што ўздзеянне на людзей з сярэдняй ступенню дэменцыі да 40 розных пахаў двойчы ў дзень на працягу вызначанага перыяду часу паляпшала іх памяць і моўныя навыкі, змяншала дэпрэсію і павышала здольнасці нюху.

Каманда нейрабіёлагаў з Каліфарнійскага ўніверсітэта вырашыла паспрабаваць ператварыць гэтыя веды ў просты і неінвазіўны інструмент барацьбы з дэменцыяй.

Вучоныя правялі даследаванне, удзельнікамі якога сталі мужчыны і жанчыны ва ўзросце ад 60 да 85 гадоў без парушэння памяці. Іх падзялілі на дзве групы. Усім далі дыфузар і сем картрыджаў, у кожным з якіх знаходзіўся пэўны від араматычнага алею.

Удзельнікі першай групы атрымалі картрыджы з поўнай дозай алею. А ў картрыджах, што атрымала кантрольная група, алей быў у невялікай колькасці. Удзельнікі кожны вечар перад сном ставілі новы картрыдж у дыфузар, і ён распыляў змесціва на працягу дзвюх гадзін, пакуль яны спалі. Эксперымент доўжыўся шэсць месяцаў.

Кагнітыўныя здольнасці правяраліся з дапамогай тэсту на запамінанне словаў у пачатку эксперымента і ў канцы. Удзельнікі першай групы паказалі рост колькасці словаў, якія яны запомнілі, на 226 %. Яны таксама паведамілі, што іх сон стаў больш моцным.

Здымак галаўнога мозгу ўдзельнікаў першай групы таксама паказаў лепшую структуру левага кручкападобнага пучка — пучка валокнаў нерваў, якія злучаюць сярэднюю скроневую долю, якая адказвае за памяць, з перадфрантальнай карою, якая адказвае за прыняцце рашэнняў. З узростам ён аслабляецца і становіцца ўстойлівым да пашкоджанняў.

Як адзначаюць вучоныя, у адрозненне ад іншых пачуццяў, імпульс нюху даходзіць да мозгу імгненна, бо нерв, адказны за перадачу сігналаў нюху, звязаны з мозгам напрамую. У той час, як інфармацыя ад іншых органаў пачуццяў перад тым, як патрапіць да пэўных аддзелаў кары мозгу, спачатку праходзіць праз таламус.

Аднак, у адрозненне ад зроку, які мы карэктуем акулярамі, ці слыху, які мы паляпшаем слыхавымі апаратамі, няма ніякага спосабу аднавіць страту нюху, што можа негатыўна адбіцца на памяці і кагнітыўных здольнасцях.

Каманда даследчыкаў хоча працягнуць вывучаць уплыў гэтай тэхнікі на людзей з дыягнаставаным зніжэннем кагнітыўных здольнасцяў. Яны спадзяюцца, што іх адкрыццё прывядзе да актывізацыі даследаванняў нюхальнай (альфактарнай) тэрапіі парушэнняў памяці.

Чакаецца, што прадукт, заснаваны на даследаванні і прызначаны для выкарыстання ў доме, з'явіцца на рынку ЗША гэтай восенню.

Чытайце яшчэ:

Наркотыкі дазваляюць адкрыць ужо закрытыя вокны магчымасцяў для навучання

«Я б не стала сусветна вядомай парфумеркай, калі б не нарадзілася ў Беларусі». Сафія Гройсман — каралева водараў з Наваградчыны

«Жыву з пахавымі галюцынацыямі. Смузі для мяне — невыносны смурод». 22-гадовы беларус паўтара года пасля кавіду ўсё яшчэ пакутуе

Каментары3

  • Anatol Starkou
    06.09.2023
    Няпраўда. Толькі каліфарнійскае кабернэ. Бутэлька ў тыдзень.
  • 146% маю памяць ужо нічым не палепшыць
    06.09.2023
    наколькі-наколькі % ?
  • Anatol Starkou
    06.09.2023
    Ну добра, крыху пажартаваў я (на 0,75 літра кабернэ), а зараз сур'ёзна. Мне на носе 72.
    З паўгода таму казаў вам, што два разы ў год прыходжу да свайго лекара - так бы мовіць участковаго па-нашаму. І вось да тэмы: падсовывае мне лекар кампутар - праўда ня ведаю як яго назваць, але слова ПЛАНШЭТ падыйдзе. У ім праграмма па тэме памяці такіх не маладых як я. Не буду пересказазваць усё. Але там трэба запамінаць і лічбы і словы і халера ведае што яшчэ. Не памятаю толкам. У выніку кампутар і прога ставяць мне нейкі вынік. Два разы праходзіў той тэст і два разы прога сказала, што памяць маю. Пакуль што.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →