Здароўе

«Жыву з пахавымі галюцынацыямі. Смузі для мяне — невыносны смурод». 22-гадовы беларус паўтара года пасля кавіду ўсё яшчэ пакутуе

22-гадовы Паша Цеплата пасля таго, як перахварэў на кавід, паўтара года жыве без нармальнага адчування пахаў — спачатку страціў нюх, а пасля пачаліся пахавыя галюцынацыі і перакручанае ўспрыманне звыклых пахаў.

Фота: старонка Пашы ў Фэйсбуку

«Ну і што, нічога страшнага, бывае, хутка адновіцца», — казалі Пашу. Аднак наступствы кавіду так і не прайшлі.

«566 дзён без пахаў, — дзеліцца актывіст сваёй гісторыяй у Фэйсбуку. —

Я сілкуюся выключна маленькім наборам прадуктаў, зусім не магу есці большасць свежай гародніны і садавіны, ягад. Усё тое, што цешыць вас летам, тыпу смузі, марожанага, халодных кактэйляў на ягадах і садавіне, з сіропамі — для мяне гэта ўсё невыносны смурод.

Я заўсёды вельмі рэзка рэагаваў на пахі, бо маю некаторую блізкасць з разладам аўтыстычнага спектра. І апошнія паўтара года маё жыццё — гэта сапраўднае пекла ў гэтым дачыненні. Кожны рэзкі пах усё жыццё выклікаў у мяне моцныя мігрэні, нервовыя цікі, часта пэўныя пахі — і трывогу, паніку.

Я не магу паўнавартасна харчавацца, я не магу карыстацца большасцю побытавай і іншай хіміі, людзі ў грамадскіх месцах, якія абліваюць сябе слоікам духоў, заўсёды былі для мяне праблемай, але цяпер бывае, што я проста не магу зайсці туды, куды хачу, таму што там чарговы чалавек вырашыў, што ён парфумерная фабрыка, ці таму, што там так моцна пахне цытрусам, ваніллю ці яшчэ нечым для вас, а для мяне — тухлым, слізкім, агідным кісла-гнілым.

Пахі такімі, якімі вы іх ведаеце, я ўжо і не памятаю. Я пачаў забываць пахі крыху менш за год таму. Цяпер я ўжо амаль не магу ўявіць сабе пах, якім ён з'яўляецца насамрэч. Мне вельмі незразумела і складана ацаніць смак ежы, таму што для мяне ўсё проста салёнае, кіслае, салодкае, горкае. Я не ведаю смакаў, таму што смакі — яны ад пахаў. А мне гэта недаступна.

Мне часта блюзніцца пах гару ці газу. Я пачынаю ў паніцы бегаць па кватэры і правяраць, ці нідзе нічога не гарыць, ці ніводная з разетак не іскрыць, ці выключаны газ, духоўка.

У выпадку ж рэальнай небяспекі, хутчэй за ўсё, я не пазнаю паху газу, калі страчу пільнасць і не звярну ўвагі на тое, што мне нешта вельмі моцна смярдзіць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць