Спорт1414

У Барысаве прайшоў матч расійскай футбольнай медыялігі. Амаль аншлаг

У гэтым турніры няма беларускіх камандаў, але матч дзвюх расійскіх камандаў адбыўся ў Барысаве.

Сёння на «Барысаў-Арэне» прайшоў матч групавога этапу медыялігі — так называецца футбольны турнір, у якім удзельнічаюць былыя футбалісты, блогеры і селебрыці. 

«Амкал» гуляў з «Сахалінцам». Як заяўлялі ў сацсетках лігі, усе квіткі на гульню былі раскупленыя. Хаця на трыбунах хапала вольных месцаў, колькасць гледачоў уражвае.

«Барысаў-Арэна» — стадыён футбольнага клуба БАТЭ, які можа ўмясціць 13 тысяч гледачоў. Апошні матч барысаўскага клуба на арэне наведалі па пратаколе 3615 чалавек, але звычайна гэта статыстыка завышаная. 

Перад гэтым сезонам медыялігі была створаная беларуская каманда «D-Media», у якую ўвайшлі вядомыя ў мінулым гульцы кшталту Станіслава Драгуна і Віталя Радзівонава. Але ёй не ўдалося прабіцца ў чэмпіянат, яна выбыла ў стыкавых матчах.

Каментары14

  • Ёсік
    16.09.2023
    У Беларусі беларусаў катуюць, зьнішчаюць гісторыю, мову. Расея зьнішчае украінцаў. А тутака шмат гледачоў, якія атрымліваюць асалоду ад гульні расейцаў. Цікава, там гуляюць ваенныя блогеры, якія ўхваляюць нападніцкую вайну?
  • барадзед
    16.09.2023
    мы згубілі яшчэ адно пакаленне беларусаў
  • Антикэлх
    16.09.2023
    "Ам" што????
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Аднаго з распрацоўшчыкаў расійскага «Іскандэра» ў Дзень Перамогі да смерці збіў сусед4

У беларускіх аптэках з’явіўся расійскі аналаг «Азэмпіку»1

Памерла лёгкаатлетка Наталля Шыкаленка1

За палітыку асудзілі кіраўніка буйной кансалтынгавай кампаніі2

Расіяне ўдарылі беспілотнікам па аўтобусе на Сумшчыне: дзевяць чалавек загінулі1

У Новай Баравой будзе новы модны квартал ФОТЫ

«Прыходзілі людзі з ссабойкамі». Беларусы размялі ўсю ежу з безлімітнага рэстарана ў першы дзень адкрыцця18

На аўкцыёне прадалі карціну Шагала амаль за 3,5 мільёна даляраў

Сталі вядомыя ўсе ўльтыматыўныя патрабаванні Расіі на перамовах у Стамбуле11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Што будзе з Беларуссю, калі ЕС увядзе поўнае гандлёвае эмбарга супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць