Свет1111

Стала вядома, колькі грошай атрымае ад Еўрасаюза Украіна ў выпадку далучэння

Выданне The Financial Times атрымала доступ да закрытага дакумента сакратарыята Рады ЕС, дзе прагназуецца пераразмеркаванне фондаў Еўрасаюза ў выпадку будучага пашырэння. Большую частку гэтых грошай атрымае Украіна.

Сцягі Украіны і Еўрасаюза. Фота: AP

Згодна з унутранай дакументацыяй сакратарыята Рады Еўрасаюза, з якой азнаёмілася выданне The Financial Times, прыняцце новых 9 краін прывядзе да пераразмеркавання сумы большай за 256 мільярдаў еўра (амаль трыльён беларускіх рублёў — НН). 

Найбуйнейшую частку сродкаў з гэтай сумы мае атрымаць Украіна — 186 мільярдаў еўра.

Гэта толькі папярэднія лічбы, якія маюць быць канчаткова вызначаны да 2027 года.

Разам з імі мае быць зацверджаны і абноўлены агульны бюджэт Еўрасаюза, які з далучэннем дзевяці краін вырасце, піша The Financial Times.

У дакуменце пазначана, што калектыўны бюджэт ЕС у выпадку пашырэння павялічыцца на 21% амаль да паўтара трыльёна еўра. Для параўнання: расходы бюджэту Беларусі ў 2023 годзе складаюць прыкладна 36,5 мільярда рублёў (каля 11 мільярдаў еўра). 

«Многія з тых, хто быў актыўным рэцыпіентам сродкаў з боку Еўрасаюза, наадварот стануць донарамі», — гаворыцца ў закрытым дакуменце Рады ЕС, да якога атрымалі доступ журналісты.

Далучэнне «Украіны, Малдовы, Грузіі і яшчэ 6 заходнебалканскіх краін» можа ўзмацніць геапалітычны ўплыў Еўрасаюза, павялічыць колькасць яго супольнага насельніцтва на 66 мільёнаў чалавек», — гаворыцца ў дакуменце.

Асобна падкрэсліваецца, што Украіна ў выпадку ўступлення ў ЕС стане там «найбуйнейшай краінай па плошчы сельскагаспадарчых земляў», а Францыя пасунецца па гэтым паказчыку на другое месца.

Менавіта датацыі сельгасвытворцам складуць значную частку сродкаў, якія будзе атрымліваць Украіна з бюджэту ЕС у выпадку далучэння.

У самой Радзе ЕС адмовіліся каментаваць уцечку. Паводле The Financial Times, дакумент з закрытай інфармацыяй яшчэ не быў ухвалены афіцыйна.

Каментары11

  • Фаакт
    05.10.2023
    А знаете сколько должна будет платить Украина ежегодный членский взнос?
    Пока есть Орбан и Фисо, можете забыть о членстве.
  • To Fact
    05.10.2023
    Фаакт, Орбана з Венгрыяй у таёжны саюз, Украіну ў ЕС
  • Фэйспалм
    05.10.2023
    Гэта будзе вялікай памылкай для ЕС, калі яны ўключаць туды такія краіны, як Грузія, Украіна, Турцыя

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Усе навіны →
Усе навіны

Падтрымайце нас праз Патрэон, каб мы змаглі больш37

Прэзідэнт Фінляндыі: Расійскаму імперыялізму не відаць канца. Трэба быць гатовымі да ўсяго і не панікаваць4

Стала вядома, як прагаласавалі малдаване, якіх звозілі з Расіі ў Мінск на выбарчы ўчастак4

Канапацкая пахвалілася, што ў 2020 годзе не марнавала грошы на выбарчую кампанію, а ўдала ўклалася ў крыптавалюту8

«Прыйдуць халодныя масы з палярных шырот». Якім будзе надвор’е на наступным тыдні1

17-гадовы блогер з Гомеля выйграў BMW M4 і вырашыў на грошы ад яго купіць кватэру бяздомнай жанчыне16

Са смерці расійскага генерала ва Украіне робяць гераічную гібель, а ён проста ехаў п'яны5

У ЗША завяршылі падлік галасоў на выбарах прэзідэнта3

Масавая атака дронаў на Маскву, больш за 30 беспілотнікаў збілі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%5

Тур анансуе, што Лукашэнку напішуць на выбарах больш за 90%

Галоўнае
Усе навіны →