Грамадства11

Палітвязні Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран — на волі

Сяргея затрымалі яшчэ тры гады таму падчас маштабных пратэстаў.

Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран

Выйшлі на волю палітвязні Сяргей Крыўчэня і Ігар Петран.

Сяргея Крыўчэню затрымалі 18 жніўня 2020 года. Палітвязень мае двух непаўналетніх дзяцей.

Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Брэсце 10 жніўня 2020 года паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). 10 сакавіка 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Брэста Сяргею прызначылі 3 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Тэрмін ён адбываў у бабруйскай калоніі № 2. Па інфармацыі «Брэсцкай вясны», на пачатку кастрычніка Сяргей выйшаў на волю. У зняволенні ён адбыў больш за 3 гады і адзін месяц.

Таксама на волю выйшаў жыхар Баранавіч Ігар Петран, асуджаны да 2 гадоў калоніі за каментар у «Аднакласніках». Тэрмін ён адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 5.

Каментары1

  • GNLS
    09.10.2023
    Петран? Палітвязень? Ну-ну... : )

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Мінчанка выбіла пярэднія зубы на самакаце, страціла праз гэта мужа, але цяпер збірае мільёны праглядаў у тыктоку

Усе навіны →
Усе навіны

Wildberries адкрыў офіс у Мінску

З'явіўся істотны доказ таго, што Вялікага выбуху ніколі не было15

Узламалі сайт Белтэлерадыёкампаніі і апублікавалі фэйкавы ўказ Лукашэнкі пра падтрымку мігрантаў3

Новым кіраўніком «Хезбалы» стаў стрыечны брат Насралы2

Руслан Акостка эвакуіраваны

Прыватны сектар уздоўж Арлоўскай у Мінску заменяць шматпавярховікі

У Маскве адбылася серыя выбухаў у ЖК «Селігер Сіці»2

«У наступным годзе іх тут не будзе». Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы10

У Таронта сталі папулярныя каціныя туры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўнае
Усе навіны →