Грамадства1313

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню». 100-годдзе святкуе прафесар-медык Іван Данілаў, сапраўдны ветэран

27 верасня юбілей адзначае доктар медыцынскіх навук Іван Данілаў. Ён поўны аптымізму і з іроніяй успрымае той факт, што ў кнігарнях забаранілі прадаваць яго кнігі «Запіскі заходняга беларуса» і «Перажытыя рэжымы: заўвагі ўдзельніка і сведкі».

Іван Данілаў працягвае працаваць. Фота: Медицинский вестник

Іван Данілаў — ветэран вайны, сапраўдны. Родам з вёскі Ляжыткавічы пад Драгічынам, быў у партызанах, а потым на фронце, цяжка паранены.

З 1964 да 1973 года ён узначальваў Беларускі навукова-даследчы інстытута гематалогіі і пералівання крыві і адначасова быў галоўным гематолагам Міністэрства аховы здароўя БССР. Пасля выкладаў у Медуніверсітэце, працягваў навуковую працу.

Напісаў больш за 400 навуковых прац, сярод якіх 6 манаграфій, зрабіў 14 вынаходніцтваў. Падрыхтаваў 2 дактороў і 18 кандыдатаў навук.

А пачынаючы з 2000-х запісаў і свае ўспаміны ды рэфлексіі пра вайну і іншыя гістарычныя падзеі, сведкам якіх быў. Першая — «Запіскі заходняга беларуса» — выйшла, калі яму споўнілася 83 гады. Пасля былі рэзанансныя «Перажытыя рэжымы: заўвагі ўдзельніка і сведкі», «Пастка: разнастайнасць бальшавіцкага тэрору». 

«Гадоў дваццаць таму я цэлы год пражыў у ЗША — там адна з маіх дачок замужам за амерыканцам, — расказваў прафесар.

— Унука даглядаў, хадзілі з ім на прагулкі. Гуляючы, пазнаёміўся з амерыканскім лекарам, які быў родам з Беластока. Разгаварыліся. Калі ён даведаўся, што і я доктар, гематолаг па спецыяльнасці, то прапанаваў папрацаваць у іхняй клініцы на стаўку (у мяне грын-карта была з дазволам на працу). І тут раптам высветлілася, што мне пад восемдзесят… У такія гады я мог працаваць толькі кансультантам. Прызнацца, я і на гэта быў згодны, радасны вярнуўся з унукам дахаты. А дачка зладзіла мне скандал: табе што, есці няма чаго?! Яна ў мяне з характарам.

Пасядзеў я яшчэ трохі з унукам і вярнуўся ў Беларусь». «Чужына ёсць чужына, — тлумачыць ён. — Неяк захацелася мне чорнага хлеба з салам. Знаёмая з літоўскай дыяспары прывезла — дык той хлеб немагчыма было есці! Думаю, што ў ЗША я б нічога не напісаў, а тут у мяне ўсё ж выйшла 12 кніг пра вайну».

Беларусь для прафесара Данілава — сэнс жыцця.

«Ваяваў я за Беларусь і веру ў яе шчаслівую будучыню», — кажа ён.

Асабліва ён рады любым гасцям з Берасцейшчыны, «говорыты з імы по-свойму, на рідній говірці».

Прафесар Данілаў сочыць за падзеямі ў свеце: «Пуціну не ўдасца ўцягнуць нас у зладжаную ім бойню», — казаў ён.

«Беларусам варта перайсці на лацінку, — упэўнены прафесар. — Трэба ўсімі спосабамі распаўсюджваць гэтую ідэю, кірыліца нас дадаткова прывязвае да Расіі».

Што датычыць медыцыны, то ён перакананы, што разам з дзяржаўнымі ўстановамі павінны існаваць прыватныя лякарні. «Вось летась я пайшоў у звычайную паліклініку — у стаматалогію. Там мне сказалі, што неабходна выдаліць усе зубы, пакінуць толькі кутнія, каб было на што пратэзы чапляць. У думках я паслаў іх к чорту і пайшоў у «Ладэ», і там мне як ветэрану паставілі новыя зубы. Бясплатна! Вось вам розніца паміж дзяржаўнай і прыватнай медыцынай».

А ў чым сакрэты даўгалецця?

«Двойчы на дзень абыходжу свой квартал — маршрут прыкладна 1700 метраў, — расказваў прафесар Данілаў. — Спаць кладуся прыкладна ў гадзін адзінаццаць, гадзінку яшчэ чытаю ў ложку. Раніцай выпіваю пару глыткоў (не шклянку!) хатняга віна, мацаванага гарэлкай ці каньяком. Снедаю вараным яйкам з салатай, моркву люблю — звычайна ў тушаным выглядзе. Не адмаўляюся і ад булкі з маслам, ад зефіру, ад натуральнай кавы з малаком. Потым іду на прагулку. На абед гатую боршч са свінінай, бывае, з’ем скрылёчак салёнага сала. Пасля абеду кладуся гадзінку паспаць, потым зноў іду прагуляцца. Вячэраю бульбай, тварагом са смятанай, п’ю кефір».

«Каб падтрымліваць сябе ў тонусе, я часам гуляю з камп’ютарам у шахматы. Нядаўна ўнук устанавіў мне больш складаную версію. Спачатку прайграваў, але зноў пачаў даволі часта выйграваць. Прыемна».

І, нагадваў медык, «старасць пачынаецца з ног. Як толькі чалавек перастае рухацца — хутка атрафіруюцца ўсе мышцы, у тым ліку сардэчныя. Памятайце: Via est vita — «Дарога — гэта жыццё»!

І самае галоўнае: «Ніколі не трэба трымаць злосць. Злосць зніжае імунітэт».

Каментары13

  • Уладзімір
    27.09.2024
    А как заказать книги «Размышления западного белоруса» (2009), «Записки западного белоруса» (2011), «История не из учебника» (2012), «Ненужная война» (2013)
  • Брэст
    27.09.2024
    Глыба!
  • Iгрэк
    27.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў6

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнта Інданезіі магло прывесці ў Беларусь жаданне набыць зброю2

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму ВІДЭА

З польскіх аэрапортаў зранку не маглі вылятаць самалёты

У Ляхавічах патлумачылі, хто вінаваты, што хлеб з мясцовага хлебазавода выйшаў як клей4

Тадэй Пагачар: велавундэркінд з маленькай славянскай краіны, які не мае сабе роўных2

Зорка «Белсата» Валер Руселік расказаў, чым рыба ў Польшчы адрозніваецца ад беларускай13

«Во адкуль дзіркі ў сыры!» На сырным прылаўку мінскага гіпермаркета заўважылі пацука ВІДЭА7

Ізраіль і Сірыя дамовіліся аб спыненні агню1

Ціханоўская: Прашу не крыўдзіцца, калі Сяргей выступае з нейкімі рэзкімі заявамі45

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў6

«А зможаце вылецець заўтра?» Джон Коўл расказаў, як піў з Лукашэнкам гарэлку, каб дамовіцца пра вызваленне палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць