Свет66

Егіпет адхіліў ідэю стварэння калідораў для бежанцаў з сектара Газа

Матывы Каіра ў тым, каб абараніць «права палесцінцаў адстойваць сваю справу і сваю зямлю».

Параненага палесцінца дастаўляюць у шпіталь. Фота: Mahmoud Essa / AP

Егіпет абмяркоўваў з ЗША і іншымі краінамі планы па дастаўцы гуманітарнай дапамогі праз мяжу з сектарам Газа, аднак на гэты момант адхіліў любыя меры па стварэнні бяспечных калідораў для бежанцаў, якія пакідаюць рэгіён, паведамляе тэлеканал «Дождь» са спасылкай на Reuters.

Матывы Егіпта ў тым, каб абараніць «права палесцінцаў адстойваць сваю справу і сваю зямлю».

Дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван 11 кастрычніка паведаміў аб працягу кансультацый з Ізраілем і Егіптам з нагоды перавозкі мірных жыхароў Газы, якія пацярпелі напад з боку ізраільскай арміі.

Тым часам Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) дала справаздачу ноччу аб працягу абстрэлаў пазіцый ХАМАС у сектары Газа.

Пасля нападу баевікоў ХАМАС міністр абароны Ізраіля Яаў Галант аддаў загад аб поўнай блакадзе сектара Газа. Напярэдадні ў рэгіёне праз недахоп паліва спыніла працу адзіная электрастанцыя.

Каментары6

  • Норка
    12.10.2023
    Исламская салидарность во всей красе!! Европа пришотовиться!!
  • Антып
    12.10.2023
    У свой час Іарданія і Ліван ужо былі пусцілі да сябе АВП Ясіра Арафата і атрымалі вялікія праблемы. Таму сёння "брацкія" арабскія краіны выказваючы сваю салідарнасць з палестынцамі і  заахвочваючы іхні радыкалізм будуць усяляк ухіляцца ад таго, каб прымаць іх на сваёй тэрыторыі і несці звязаныя з гэтым палітычныя і матэрыяльныя выдаткі. Хамас у сябе нікому не патрэбны, хіба што Еўрасаюз зноў пагодзіцца пусціць і ўтрымліваць чарговую хвалю дэстуктыўна настроеных у дачыненні да яго уцекачоў.    
  • Я
    12.10.2023
    Думал буду первым, но смотрю уже как минимум два таки комментария. Все-таки повторюсь, солидарность между мусульманами впечатляет.

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

Грэцкі агонь, антыкітэрскі механізм, сільфій ды іншыя страчаныя вынаходніцтвы. Чаму чалавецтва іх забыла?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць