Грамадства55

Затрыманне беларуса ў Капенгагене: новыя падрабязнасці

Затрыманы просіць не афішаваць ягонае імя. У капенгагенскіх акцыях прымаюць удзел каля 20 беларусаў.

Затрыманы просіць не афішаваць ягонае імя. У капенгагенскіх акцыях прымаюць удзел каля 20 беларусаў.

Нагадаем, што падчас дэманстрацый у Капенгагене, прымеркаваных да Канферэнцыі ААН па змене клімату, што праходзіць тут 7—18 снежня, былі затрыманыя каля 1200 чалавек, сярод іх і беларус. Асноўнае патрабаванне дэманстрантаў — «спыніць міжнародны гандаль кліматам» і пачаць рэальныя дзеянні па яго ратаванні.

Як паведаміў адзін з сяброў беларускай Партыі зялёных, які прымае ўдзел у капенгагенскіх акцыях, затрыманы 13 снежня беларус просіць не афішаваць ягонае імя. З іншых крыніцаў стала вядома, што затрыманы нібыта таксама належыць да Партыі зялёных, анархіст. Перад пачаткам акцый ён нібыта казаў, што на дэманстрацыі 12 снежня пойдзе ў першых шэрагах.

Да 3 студзеня малады чалавек будзе знаходзіцца пад следствам. Яго могуць абвінаваціць у тым, што ён ударыў паліцэйскага.

Усяго на дэманстрацыі ў Капенгаген прыехала каля 20 беларусаў. «Трымаемся разам, жывём у адным сквоце», — кажа сябар Партыі зялёных.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь2

У Чэхіі турысты гулялі па гарах і знайшлі скрынку з золатам амаль на паўмільёна еўра3

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы5

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць