Грамадства33

Падлічылі ўсіх абанентаў сотавай сувязі ў Беларусі. Вось колькі хвілін нагаварыў кожны

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі апублікавала падрабязную справаздачу аб развіцці сотавай сувязі ў Беларусі на аснове даных за трэці квартал 2023 года. Blizko.by падсумаваў асноўныя высновы.

Фота: «Наша Ніва»

Так, колькасць абанентаў склала 11 823 706 чалавек (гэта значыць, у часткі людзей ёсць па некалькі нумароў або яны належаць да розных сотавых аператараў). З іх мабільным інтэрнэтам за квартал скарысталася 8 139 313 абанентаў.

Агульны выходны трафік склаў амаль 8 мільярдаў хвілін, а менавіта 7 838 719 000. Гэта за трэці квартал, ці за 92 дні.

У сярэднім атрымліваецца па 7 хвілін на кожнага абанента ў дзень.

Пры гэтым пераважная большасць трафіку прыпадае на званкі ўнутры сеткі — 6 017 080 000 хвілін, а на іншыя сотавыя сеткі — 1 698 109 000 хвілін. На стацыянарную сувязь тэлефанавалі 117 716 000 хвілін, а выходны міжнародны трафік склаў 4 754 000 хвілін.

Усяго за квартал было адпраўлена 78 384 000 SMS — у сярэднім выходзіць амаль па 7 эсэмэсак на кожнага абанента, або па адной кожныя 14 дзён.

Хтосьці яшчэ карыстаецца і MMS — іх было адпраўлена 2 118 000 штук. У сярэднім атрымліваецца, што кожны пяты абанент адправіў адну штуку за квартал.

Агульны аб'ём трафіку даных склаў 396 894 066 Гб, з яго па тэхналогіі UMTS — 135 753 684 Гб, а па тэхналогіі LTE — 261 013 290 Гб.

У краіне ўстаноўлена 36 125 базавых станцый (з іх 17 974 стандарту UMTS, а 5 754 — стандарту LTE).

Сотавая сувязь даступная на 99,3% тэрыторыі Беларусі — гэта значыць, што 1 453 квадратныя кіламетры дагэтуль сувяззю не ахопленыя. Гэта ўмоўны квадрат з бакамі прыкладна 35х40 кіламетраў.

Каментары3

  • mikola
    26.10.2023
    Usio pad kantrolem ?
  • даведка
    26.10.2023
    Минсвязи отчиталось, что у нас чипированы все или почти все граждане (кто-то несколько раз, а кто-то ни разу).
  • Андрусь
    26.10.2023
    Із дзевяці с палавінай міліонаф нашых граждан, 13 міліонаф нашых граждан імеют абаненцкае прылажэніе... 
    Ужо ж даўно палічылі! ))) 

Цяпер чытаюць

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча рэзка знізіла выдачу міжнароднай абароны беларусам. У чэрвені адмоў удвая больш, чым станоўчых рашэнняў17

Сергеенка: Мы выконваем усе абавязальніцтвы па прыёме работнікаў з Узбекістана2

Статкевіч звінаваціў лукашыстаў у этнацыдзе і назваў проціяддзе яму22

«Засцілайце ложак». Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка адкаментаваў звальненне Фёдарава метафарычна5

Вячэра, пасля якой ужо не будзе як раней2

Каля 15% беларускіх пар цярпяць ад бясплоддзя2

Кіраўнік Мінска адказаў, ці застанецца Новая Баравая вёскай

Таленавітыя людзі таленавітыя ва ўсім. А што кажуць пра Сямёна Шарэцкага яго мемуары?12

Ад Прыпяці да Каўказа. Як сям’я з-пад Мінска падарожнічае на кэмперы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін2

20 літраў у бак і ніякіх каністраў? Ці сапраўды на беларускіх запраўках на мяжы з Расіяй увялі ліміты на бензін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць